Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

25 апреля

На дарозе – матацыклісты

    Па 30 красавіка АДАІ РАУС праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні парушэнняў ПДР вадзіцелямі мотатранспарту.
Акцэнт робіцца на растлумачальную работу з насельніцтвам аб неабходнасці строгага выканання Правілаў дарожнага руху.
    Запланаваны наведванні супрацоўнікамі ДАІ месцаў правядзення забаўляльных мерапрыемстваў, адпачынку, лесапаркавых зон, асабліва ў вячэрні і начны час.
    У чарговы раз нагадваем вадзіцелям двухколавага транспарту аб неабходнасці захавання хуткаснага рэжыму, выканання правілаў манеўрыравання на дарогах і абавязковым выкарыстанні моташлемаў.
У сваю чаргу, аўтамабілісты пры павароце, развароце ці іншым манеўры павінны ўпэўніцца ў адсутнасці матацыклаў  і абавязкова ўключаць  светлавыя   сігналы   паваротаў!

Максім КУНДАЛЕЎ,
начальнік АДАІ РАУС.
Поделиться: