Официальный сайт
Четверг, 21 июня 2018 года
Главная - Новости - Новости культуры - У кінатэатры “Зорка” прайшла прэзентацыя...
23 апреля

У кінатэатры “Зорка” прайшла прэзентацыя новай кнігі Леаніда Сідарава

    У кінатэатры “Зорка” прайшла прэзентацыя новай кнігі  паэта — земляка  Леаніда  Сідарава  “Журавынадзей”.
    Вядучая сустрэчы бібліятэкар Алена Грыбайлава адзначыла, што кожны зборнік яго паэзіі можна параўнаць з незнаёмым горадам. Старонкі кнігі нагадваюць вуліцы ці завулачкі гэтага своеасаблівага паэтычнага гарадка: адзін верш дапаўняе іншы, і ўсе яны аб’яднаныя агульным пасылам, пранікнутыя глыбокай філасофіяй. І чытач, як падарожнік, адкрывае новыя старонкі яго паэтычнай творчасці.
    У вершы “Спазнілася вясна” аўтар параўноўвае сваю паэзію з крыніцай.
Образ твой я под сердцем носил,
Твоему появленью однажды
Я с таким же упорством служил,
Как родник – утолению жажды.
    Паэт лічыць, што на ім ляжыць вялікая адказнасць захоўваць гэтую крыніцу ў чысціні, не даваць ёй зарасці цінай будзённасці і раўнадушша. Паэзія, на думку Леаніда Сідарава, не церпіць мітусні, яна не павінна быць рамесніцтвам. Паэтычныя радкі, як ступені лесвіцы, набліжаюць чалавека да выратавання, да Бога.
    Падчас творчай сустрэчы Леанід Цімафеевіч чытаў шмат сваіх твораў, адказваў на пытанні слухачоў. А напрыканцы сустрэчы падарыў юным аматарам паэзіі зборнікі вершаў.

­­Новости РОЧС

19 июня
Вось і наступіў доўгачаканы купальны сезон. Вядома, што вадаёмы заўсёды былі адным з самых любімых месцаў забавы ў дзяцей. У гарачыя летнія дні іх...
19 июня
У рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” супрацоўнікі РАНС і ОСВОД завіталі ў школьны аздараўленчы лагер Старасельскага ВПК ДС ПЧ.
7 июня
В рамках проведения республиканской акции «Каникулы без дыма и огня» в гости к работникам Белыничского РОЧС приехали ребята из ГУО «Эсьмонский УПКДССШ...
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
belynrik@tut.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00