Официальный сайт
Пятница, 6 декабря 2019 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
25 апреля

Яркія краскі “Акварэлек”

    Кожны творчы калектыў – асаблівая фарба ў культурнай палітры Бялыніцкага краю. Узорны вакальны ансамбль “Акварэлькі” займае ў ёй самае дастойнае месца.
    Створаны калектыў пры дзіцячай школе мастацтваў больш за 20 гадоў таму, і за гэты час праз яго прайшло каля 300 юных артыстаў ад 5 да 18 гадоў. Увесь гэты час вакальным ансамблем кіруе яго заснавальніца, настаўнік па класе харавых дысцыплін ДШМ Ірына КОСЦІНА.
    Без “Акварэлек” не абыходзіцца ніводнае знакавае раённае мерапрыемства. Галасістыя хлопчыкі і дзяўчынкі рэгулярна пацвярджаюць свой узровень падрыхтоўкі падчас удзелу ў шматлікіх конкурсах і фестывалях. Толькі за апошнія месяцы вакальны ансамбль стаў уладальнікам Дыплома І ступені міжнароднага інтэрнэт-конкурсу MAGIC STARS of PARIS, два дыпломы ІІ ступені атрымаў на дыстанцыйным міжнародным конкурсе “Таленты Расіі”, трэцяе месца заняў на рэспубліканскім фестывалі сучаснай хрысціянскай культуры “Благовест”. Сёлета ў скарбонку ўзнагарод “Акварэлек” дадаўся і Дыплом лаўрэатаў І ступені V Міжнароднага конкурсу мастацтваў “Дняпроўскія хвалі”. Кіраўнік ансамбля Ірына Косціна адзначана Падзякай Магілёўскага аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм.
    Зараз у ансамблі задзейнічана прыкладна 50 удзельнікаў. У рэпертуары калектыву налічваецца больш за 30 унікальных нумароў. Многія з ранейшых выхаванцаў “Акварэлек” звязалі свой лёс са сферай культуры. Гэта Марына КАЦЯШОВА, Віктар ЧАЙКОЎ, Дзмітрый ЧЫЖЫКАЎ, Дзяніс РУЦКІ. У родныя пенаты вярнуліся Ганна ГІБКОВА і Лізавета ТКАЧОВА. Дзяўчаты працуюць у вакальным калектыве хормайстрамі.
    У наступным годзе ўзорны вакальны ансамбль “Акварэлькі” будзе адзначаць чвэрць веку існавання, і юныя артысты абавязкова парадуюць сваіх прыхільнікаў цікавымі выступленнямі.

­­Новости РОЧС

2 декабря
Неосторожное обращение с огнем – одна из самых распространенных причин пожаров, на которых гибнут люди.
2 декабря
В период проведения акции от работников МЧС можно будет узнать, как поставить безопасную новогоднюю елку, что делать, чтобы не оказаться...
27 ноября
Заместитель начальника Белыничского районного отдела по чрезвычайным ситуациям Александр Геннадьевич в рамках акции «Не прожигай свою жизнь!» встретился...
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00