Официальный сайт
, 19 августа 2018 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
Главная - Новости - Новости культуры - Справаздачны канцэрт настаўнікаў, вучняў...
22 мая

Справаздачны канцэрт настаўнікаў, вучняў і творчых калектываў ДШМ “Вясёлка мастацтваў” прайшоў днямі ў РЦК

    Адкрыў канцэрт аркестр народных інструментаў пад кіраўніцтвам дырэктара ДШМ Таццяны ГАРНАСТАЙ. Свае лепшыя нумары паказалі харэаграфічныя ансамблі “Праменьчыкі”, “Каскад”, узорныя ансамблі “Акварэлькі”, “Мелодыя” і шмат іншых таленавітых музыкантаў, спевакоў і танцораў.
    Вучні харавога аддзялення пад кіраўніцтвам Ірыны КОСЦІНАЙ выступілі з прэм’ерай песні “Бялынічы”, словы і музыку якой напісала наша зямлячка Святлана ЛАПО. Музычная кампазіцыя наскрозь прасякнута любоўю да малой радзімы, адчуваннем гармоніі і спакою роднага краю.


    На працягу бягучага навучальнага года вучні школы мастацтваў заваявалі 69 дыпломаў розных ступеняў падчас удзелу ў разнастайных творчых спаборніцтвах. Гэта не толькі рэспубліканскія, але і міжнародныя конкурсы, у якіх юныя бялынічане дэманструюць высокі ўзровень навыкаў, прыродны талент і пачуццё прыгожага. Рабяты ўдзельнічалі ў харэаграфічным конкурсе “Вдохновение” (Санкт-Пецярбург), вакальным Magic stars of Paris (Францыя) і ў шэрагу іншых.


    – Шлях да вяршынь мастацтва пачынаецца з першых крокаў і перамог у нашай школе, – расказала нам­еснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Вольга МАІСЕЕНКА. – Увесь настаўніцкі склад школы ганарыцца сваімі выхаванцамі, іх дасягненнямі. Справаздачныя канцэрты праходзяць раз у год і заўсёды прыцягваюць увагу і дораць бялынічанам незабыўныя хвіліны трыумфу юных талентаў.
    Завітаў на канцэрт прадстаўнік Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. Рымскага-Корсакава – загадчык аддзялення народных інструментаў Аляксей МАЦКЕВІЧ, які адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі вучняў, работу іх настаўнікаў, цікавую і насычаную канцэртную праграму.
    Фальклорныя матывы, музычныя і харэаграфічныя нумары падарылі гледачам узнёсласць і натхненне, таму наступнага канцэрта яны будуць чакаць з нецярпеннем.

­

­­Новости РОЧС

15 августа
Каникулы – это время, когда многие ребята отправляются в детские лагеря, а кто-то поедет к бабушкам и дедушкам или просто останется дома. Возможно,...
15 августа
Пройдет совсем не много времени и позади останутся теплые летние дни. С огромными букетами цветов пойдут в школу первоклашки, чтобы узнать много...
15 августа
В рамках республиканской акции «Каникулы без дыма и огня» в гости к работникам Белыничского РОЧС пришли ребята из пришкольных лагерей Патриот и Интеллектуал.
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
belynrik@tut.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00