Официальный сайт
Понедельник, 22 октября 2018 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
Главная - Новости - Новости культуры - У амфітэатры аграгарадка Вішоў прайшло ўрачыстае...
30 мая

У амфітэатры аграгарадка Вішоў прайшло ўрачыстае ўшанаванне лепшых работнікаў СВК “Калгас ”Радзіма”

У мінулую пятніцу ў амфітэатры аграгарадка Вішоў з нагоды паспяховага завяршэння масавых веснавых палявых работ і зімоўкі грамадскага статка жывёлы прайшло ўрачыстае ўшанаванне лепшых работнікаў СВК “Калгас ”Радзіма”.
У якасці ганаровых гасцей на ўрачыстасці прысутнічалі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь ЛАЎРАНКОЎ, намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй КУНЦЭВІЧ, старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Ігар АЎСЕЕНКА, намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА.­




Распачалася гэта грандыёзная ўрачыстасць песняй “Радзіма мая дарагая” ў выкананні артыстаў РЦК.
У сваім выступленні перад прысутнымі кавалер ордэнаў Айчыны ІІІ ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, свяціцеля Кірылы Тураўскага, уладальнік нагруднага знака Міністэрства культуры Беларусі “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, лаўрэат спецыяльных прэмій райвыканкама і Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года”, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ адзначыў, што “наша свята не толькі штогод змяняецца, але і набірае абароты, становячыся ўсё больш значымым у жыцці калгаснікаў, жыхароў аграгарадка Вішоў і навакольных вёсак”.




– Вельмі прыемна, – падкрэсліў Аляксандр Міхайлавіч, – і тое, што ў нас ёсць з кім працаваць, як і ёсць з нагоды чаго і з кім святкаваць. На адным дыханні 2 мая завяршылі ўсе масавыя веснавыя палявыя работы. Нашы механізатары якасна, у поўнай адпаведнасці з тэхналогіямі, апрацавалі 46,5 тысячы гектараў зямлі. Сёлета выйшлі і на своеасаблівы рэкорд, да якога імкнуліся некалькі апошніх гадоў: унеслі ў глебу 100 тысяч арганічных угнаенняў.
У аўторак, 29 мая, прыступаем да масавай нарыхтоўкі травяных кармоў першага ўкосу. У нас загадзя ўсё зроблена так, каб і гэты перыяд прайшоў, як і ва ўсе папярэднія гады, эфектыўна, арганізавана і з добрым вынікам.
Удачна завяршылі зімоўку грамадскага статка і нашы жывёлаводы. Усё, што намячалася, выканана. Нават з павелічэннем. Аператары машыннага даення кароў надаілі 60 чыгуначных цыстэрнаў малака, ці па 900 літраў яго ў разліку на кожнага жыхара раёна.




Старшыня гаспадаркі сардэчна падзякаваў механізатарам, жывёлаводам, спецыялістам за выдатную працу, разуменне, любоў да малой радзімы, пажадаў ім моцнага здароўя і новых працоўных дасягненняў.
Звяртаючыся да Аляксандра Лапацентава і работнікаў гаспадаркі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў сказаў, што СВК “Калгас “Радзіма” на працягу доўгага часу з’яўляецца базавым сельгаспрадпрыемствам не толькі ў раёне і вобласці, але і рэспубліцы. Сюды едуць за вопытам з усіх куткоў Беларусі. І тут ёсць чаму павучыцца, што пераняць.
— Чым адрозніваецца СВК “Калгас “Радзіма” ад іншых гаспадарак? Тым, што ў ім склаўся стабільны, працавіты калектыў, большасць работнікаў і спецыялістаў якога – мясцовыя жыхары. Яны працуюць на сваёй малой радзіме і справу сваю робяць сумленна, як і належыць гаспадарам роднай зямлі.
Намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч у сваім прывітальным выступленні звярнуў увагу на тое, што многія работнікі СВК “Калгас “Радзіма” з’яўляюцца гонарам не толькі роднага сельгаспрадпрыемства, раёна, але і Магілёўскай вобласці.
— Калі ў цэнтры ўвагі кіраўніцтва знаходзіцца чалавек працы, як гэта мы бачым у СВК “Калгас “Радзіма”, то і вынікі не прымушаюць сябе доўга чакаць. Менавіта гэта адчуваюць ветэраны, работнікі СВК “Калгас “Радзіма”, вішоўскія школьнікі. Многія з іх звязалі і звязваюць свой лёс толькі з працай на малой радзіме.


Андрэй Міхайлавіч падарыў вучнёўскай сельскагаспадарчай брыгадзе Вішоўскай СШ сертыфікат на турыстычную паездку ў Мінск.
Далей была праведзена ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання падзячнымі лістамі і грашовымі прэміямі праўлення СВК “Калгас “Радзіма” лепшых работнікаў гаспадаркі. Да слова сказаць, на матэрыяльнае заахвочванне іх выдзелена 200 тысяч рублёў.
На сцэну запрашаюцца механізатары Міхаіл ІВАНОЎ, Уладзімір КАЗАКОЎ, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі Мікалай ДАРЭЧКІН, Уладзімір КАЗАКОЎ, Сяргей КАЗАКОЎ, Міхаіл КУЛЯШОЎ, Анатоль ПАНЦЯЛЕЕЎ. Цырымонію ўзнагароджвання правёў намеснік старшыні СВК “Калгас “Радзіма” па раслінаводстве Барыс САФОНАЎ.
Затым галоўны эканаміст гаспадаркі Алена АЎРАМЁНАК падзячныя лісты і грашовыя прэміі ўручыла лепшым аператарам машыннага даення кароў і жывёлаводам: Надзеі НОВІКАВАЙ, Марыі ЖАЛУДКОВАЙ, Жанне СУСЛЯНКОВАЙ, Таццяне СТАСЮК, Вользе КУЛЯШОВАЙ, Аксане ЗЯЗЮЛІНАЙ, Ніне АНДРЭЙЧЫКАВАЙ, Надзеі ЗАРЫЦКАЙ, Валянціне САЙФУЛІНАЙ, Святлане АНДРЭЕВАЙ, Вячаславу САВЕЛЬЕВУ, Валерыю МЕДЗВЯДЗЁВУ, Фёдару НІКІЦІНУ.
На сцэну для правядзення цырымоніі ўзнагароджвання запрашаецца старшыня назіральнага савета СВК “Калгас “Радзіма” Мікалай КАПЯЛЮШ. Падзячныя лісты з грашовымі прэміямі атрымалі лепшыя работнікі брыгады па працаёмкіх працэсах і калгасныя будаўнікі: Валерый ПЕТРУСЕНКА, Сяргей ПРАКОПЧЫКАЎ, Аляксандр ЯКУШАЎ, Антон ПІКАС, Аляксандр  САЎЧКОЎ.
Ад імя ўсіх школьнікаў Вішоўскай СШ віншавальныя словы работнікам сельгаспрадпрыемства і яго кіраўніку сардэчна выказала Варвара КАЛАКУСТАВА. Дзяўчынка шчыра падзякавала ім за  калгасныя стыпендыі для лепшых вучняў, за цікавыя святы, што ладзяцца для ўсіх, і за тое, што жывуць у цудоўным куточку, якім з’яўляецца аграгарадок Вішоў.


Моладзь займае асаблівае месца ў сельгаспрадпрыемстве. Да яе і клопаты кіраўніка, праўлення гаспадаркі сапраўды бацькоўскія.
Дастаткова сказаць, што маладыя работнікі і спецыялісты ва ўзросце да 35 гадоў складаюць амаль 30 працэнтаў трохсоценнага калектыву. Паказальна, што больш за 170 работнікаў калгаса з’яўляюцца выпускнікамі Вішоўскай школы. Мясцовыя, яны працуюць на роднай зямлі.
Маладым работнікам прадугледжаны шматлікія льготы і прэферэнцыі: камунальныя, крэдытныя, сацыяльныя, жыллёвыя,  атрымліваюць яны і 10-працэнтную надбаўку за сваю маладосць. Ужо цягам доўгага часу штогод лепшых маладых работнікаў калгас за кошт гаспадаркі адпраўляе адпачыць у самыя лепшыя курорты замежных краін. Не перапынілася гэта традыцыя і сёлета. На свяце працы намеснік старшыні СВК “Калгас “Радзіма” Міхаіл СКУСАЎ уручыў пуцёўкі на адпачынак у Турцыі лепшым прадстаўнікам маладых работнікаў гаспадаркі: Сяргею ДЗЕНІСОВІЧУ, Аляксандру ЯКУШАВУ, Сяргею ЕЛІСЕЕВУ, Антону ПІКАСУ, Кацярыне ПОВАД, Таццяне ПАНЦЯЛЕЕВАЙ.

­

Вядома, якое ж свята без песні! Была цудоўная канцэртная праграма. Вішоўцаў і ўсіх прысутных на ўрачыстым мерапрыемстве парадавалі песнямі і танцамі артысты і калектывы Вішоўскага СЦКіВЧ, раённага Цэнтра культуры. З цудоўнай канцэртнай праграмай завітаў у аграгарадок на свята, прысвечанае завяршэнню масавых веснавых палявых работ, і Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, мастацкім кіраўніком якога і галоўным дырыжорам з’яўляецца народны артыст Беларусі Міхаіл Дрынеўскі.




­­Новости РОЧС

15 октября
Республиканская пожарно-профилактическая акция Министерства по чрезвычайным ситуациям "За безопасность вместе" стартует в Беларуси 15 октября.
12 октября
Вы давно навещали своих родителей?
11 октября
В рамках второго этапа республиканской акции «Молодежь за безопасность» приуроченной ко дню образования Белорусской молодёжной общественной организации...
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
belynrik@tut.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00