У парку адпачынку “Ліпавы гай” прайшло народнае свята Купалле

У Бялынічах у парку адпачынку “Ліпавы гай” прайшло народнае свята Купалле, якое падрыхтавалі спецыялісты раённага цэнтра культуры.
Згодна з традыцыямі свята бялынічане і госці горада актыўна ўдзельнічалі ў народных гульнях, гадалі, вадзілі карагоды ля вогнішча. З цікавасцю сачылі за дзеяннямі, якія адбываліся на сцэне падчас тэатралізаванай канцэртнай праграмы. Разам з Купалінкай і Купалішом пераадольвалі перашкоды, што трапляліся на шляху пошуку купальскай кветкі. Людзей было шмат, прычым самага рознага ўзросту і ніхто не сумаваў у гэты напоўнены цудам вечар. Завяршылася свята маладзежнай дыскатэкай.
Трэба адзначыць, што сёння ў свяце Купалля перапляліся не толькі народныя і хрысціянскія традыцыі, але і сучасныя. Дзякуючы гэтаму народныя святы выклікаюць цікавасць у моладзі, атрымліваюць новае даханне і працягваюць жыць.


