Официальный сайт
Пятница, 6 декабря 2019 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
Главная - Новости - Новости культуры - Напярэдадні прафесійнага свята будаўнікоў...
15 августа

Напярэдадні прафесійнага свята будаўнікоў у РЦК адбылося ўрачыстае мерапрыемства для працаўнікоў ПМК-241

Дарэчы, у сакавіку бягучага года флагман будаўнічай галіны нашага раёна – адзначыў юбілей – 60-годдзе з часу ўтварэння арганізацыі. Створаная  ў 1958 годзе як міжкалгасная будаўнічая арганізацыя, ПМК-241 сёння з’яўляецца адным з буйнейшых будаўнічых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці і добра вядомая ў Беларусі.
На святочнае мерапрыемства завітала шмат ганаровых гасцей: старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, намеснік старшыні абласнога аддзялення ГА “Беларускі саюз жанчын” Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ, загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела абкама прафсаюза работнікаў АПК Генадзь ШПАКОЎСКІ, галоўны інжынер ДУКВП “Магілёўаблсельбуд” Анатоль КАПАНЦОЎ, старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, намеснікі старшыні райвыканкама Дзміт­рый ДАВЫДАЎ і Ірына ФУРСАВА, пракурор раёна Віталь КАВАЛЁЎ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр ШЧАЦІНКА, першы сакратар ГА РК “БРСМ” Наталля БАРОДЗЬКА.


Падчас свята, вядома ж, самыя цёплыя словы і шчырыя апладысменты гучалі на адрас лепшых будаўнікоў ПМК-241 і ветэранаў працы.
Напачатку ўсе прысутныя праглядзелі відэафільм аб гісторыі і сучасным жыцці прадпрыемства. Са словамі віншаванняў да працоўнага калектыву звярнуўся дырэктар яго Уладзімір РАМАНЕНКА.
Эстафету цёплых слоў на адрас будаўнікоў працягнуў старшыня райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў. Ён уручыў ганаровыя граматы райвыканкама і грашовыя прэміі слесару-сантэхніку Аляксандру ШАНТАРАВУ і намесніку дырэктара па вытворчасці Уладзіміру КАЦЯШОВУ. Ганаровай граматай Камітэта па архітэктуры і будаўніцтву               аблвыканкама ўзнагароджаны начальнік участка Мікалай КОЗЫРАЎ.


Словы падзякі прадстаўнікам будаўнічай сферы выказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Ганчук. Ён адзначыў, што ўсе значныя збудаванні ў нашым раёне: дамы, аб’екты сацыяльнай сферы, сельскагаспадарчыя фермы і комплексы – узведзены рукамі мясцовых будаўнікоў.  Таксама ён уручыў грамату райсавета дэпутатаў вальшчыку леса ПМК-241 Юрыю ПЕТРАЧЭНКУ.
Ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі Магілёўаблсельбуда былі адзначаны Сяргей КАЗЛОЎСКІ, Уладзімір ЧАРНОЎ, Аляксандр ІГНАТОВІЧ, Валерый ХАРЫТОНАЎ і Дзяніс ПАЛЯТАЕЎ.
Цырымонію ўзнагароджання лепшых працаўнікоў будаўнічай сферы прадоўжылі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК , загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела абкама прафсаюза работнікаў АПК Генадзь ШПАКОЎСКІ і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК  Аляксандр ШЧАЦІНКА. Святлана Уладзіміраўна ўручыла ганаровыя граматы Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і грашовыя сертыфікаты Юрыю МАНУЙЛУ, Аляксандру БІРУКОВУ і Аляксандру СІМАКОВІЧУ,  Генадзь Фрыдрыхавіч і Аляксандр Лаўрэнцьевіч – Аляксандру ДУДКІНУ, Аляксандру ГАЛЕНДУХІНУ, Аляксандру МЕДЗВЯДЗЁВУ, Андрэю РАГАЧОВУ і Валянціне БУЛЫГІНАЙ.


Успамінамі аб днях мінулых і сучасным жыцці будаўнікоў падзялілася Раіса Лычкоўская. Яна таксама ўручыла прадстаўнікам працоўнага калектыву ПМК-241 каштоўныя падарункі ад ГА “БСЖ”.
Матэрыяльным заахвочваннем і ганаровымі граматамі на свяце былі адзначаны лепшыя па прафесіі і за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Дзесяць выдатнікаў працы занесены на Дошку гонару арганізацыі, а абліцоўшчык-плітачнік Аляксандр Галендухін прызнаны пераможцам прафесійнага спаборніцтва і атрымаў спецыяльнае званне – “настаўнік”.
Уладзімір Раманенка адзначыў таксама ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі працаўнікоў будаўнічых брыгад па выніках іх працы за 2017 год.
Асаблівую ўвагу падчас свята выказалі ветэранам працы. А тым, хто дасягнуў сёлета пенсійнага ўзросту, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Таццяна ЛІСОЎСКАЯ ўручыла каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі.
Цудоўную атмасферу свята стваралі для будаўнікоў артысты РЦК, народныя калектывы “Авацыя” і “Славяне”, а таксама запрошаныя “зоркі” беларускай эстрады Вікторыя АЛЕШКА і МАЙМУНА.





­

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

­­Новости РОЧС

2 декабря
Неосторожное обращение с огнем – одна из самых распространенных причин пожаров, на которых гибнут люди.
2 декабря
В период проведения акции от работников МЧС можно будет узнать, как поставить безопасную новогоднюю елку, что делать, чтобы не оказаться...
27 ноября
Заместитель начальника Белыничского районного отдела по чрезвычайным ситуациям Александр Геннадьевич в рамках акции «Не прожигай свою жизнь!» встретился...
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00