Официальный сайт
Суббота, 14 декабря 2019 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
16 января

Каляды

Сёння калядаванне мы разглядаем як свята, абрад, як захаванне традыцыі, як сучасны эфектыўны механізм пашырэння беларускай культуры ў сучасным свеце. Каляды дазваляюць далучыць новых людзей да працэса арганізацыі і правядзення калядаванняў, прыходзячы і прыносячы свята ў  сем’і жыхароў весак і гарадоў.
У Бялыніцкім раёне захавалася традыцыя адзначаць Каляды. На мінулым тыдні работнікі клубных устаноў ДУК “Цэнтрализаваная клубная систэма Бялыницкага” раёна арганізавалі і правялі абрады Калядаў, калядныя дзействы-мініспектаклі ў хатах асобных сямей. З каляднай зоркай, па звычаю продкаў, ішлі з хаты ў хату, неслі радасную вестку. Запрашалі на тэатралізаваныя фальклорныя вячоркі “Ой, Калядачкі – бліны, ладачкі”, “Калядныя забавы”.

У нядзелю ў Бялынічы на народнае свята Каляды завіталі калядныя гурты з Ланькаўскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу і Машчаніцкага сельскага клуба. Разам з самадзейнымі артыстамі­ раённага цэнтра культуры віншавалі ўсіх удзельнікаў са святам, жадалі шчасця, здароў’я і ўсяго найлепшага ў Новым годзе. Выконвалі калядыя песні, вадзілі хараводы, гадалі і гулялі ў народныя гульні сваёй мясцовасці.
У Свяцілавічах, ля цэнтра культуры, жыхароў і гасцей аграгарадка, гасцінна сустракаў гаспадар і гаспадыня, якія шчыра жадалі ўсім дабрабыту і заможнасці. Была тут і каза, каб урадзіў добры ўраджай, і мядзведзь, каб былі ўсе здаровы. Не абыйшлося і без калядных варожб. У праграме свята былі гульні, забавы, хараводы, выступленні творчых калектываў і салістаў сельскага цэнтра культуры, частаванне каляднымі стравамі. У свяце прыняў удзел  калядны гурт з Галоўчынскага сельскага Дома культуры, які шчыра павіншаваў з Калядамі ўсіх прысутных.
­

­­Новости РОЧС

6 декабря
До наступления Нового года остаётся несколько недель.
2 декабря
Неосторожное обращение с огнем – одна из самых распространенных причин пожаров, на которых гибнут люди.
2 декабря
В период проведения акции от работников МЧС можно будет узнать, как поставить безопасную новогоднюю елку, что делать, чтобы не оказаться...
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00