Официальный сайт
Понедельник, 20 мая 2019 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
14 марта

Святкавалі Масленіцу

На мінулым тыдні ў населенных пунктах Бялыніцкага раёна адзначылі адно з любімых святаў славянскіх народаў Масленіцу. Работнікі клубных устаноў арганізавалі і правялі тэатралізаваныя фальклорныя праграмы, фальклорныя вячоркі «Народнае свята Масленіца», «Сядзіце госцейкі да вечара, у нас бліноў напечана», «Масленіца на двары», «Дзе бліны, там і мы.
9 сакавіка жыхары і госці Бялыніч прыйшлі на плошчу каля кінатэатра «Зорка», каб праводзіць зіму і сустрэць вясну. На свяце не было часу сумаваць – спявалі масленічныя песні, прымалі ўдзел у масленічных гульнях, вадзілі карагоды. На сцэнічнай пляцоўцы ў інтэр’еры сялянскай хаты, адбылося тэатралізаванае дзеянне, падчас якога была прадстаўлена гісторыя свята. У праграме свята былі выступленні творчых калектываў і салістаў раённага цэнтра культуры. Райспажыўтаварыствам быў арганізаваны гандаль блінамі, шашлыкамі і іншымі святочнымі прысмакамі, МЦ «Ветразь» агранізоўвываў гульні-эстафеты, раённая бібліятэка частавала духмянай гарбатай. Не абыйшлося свята і без спальвання  лялькі Масленіцы. Весела і запамянальна прайшла Масленіца ў Бялынічах.

Добры настрой дарослым і дзецям дарылі 10 сакавіка супрацоўнікі і ўдзельнікі маста­цкай творчасці Свяцілавіцкага СЦК. Каля цэнтра культуры разгарнулася сапраўднае масленічнае гулянне. Галоўны персанаж свята Масленіца – частавала ўсіх прысутных блінамі. Скамарохі правялі конкурсы «Хто хутчэй з’есь блін», «Прыказкі і прымаўкі», спартыўныя гульні «Перацягванне каната», «Падняцце гір» і г.д. Весела і задорна ўдзельнікі свята вадзілі масленічныя карагоды. З канцэртнымі нумарамі на імправізаванай сцэне выступілі ўдзельнікі клубных фарміраванняў Свяцілавіцкага СЦК. З цеплыней гледачы сустракалі выступленне вакальнага ансамбля «Жніво» Галоўчынскага СДК.
Варта адзначыць, што масленічныя дні выдаліся па сапраўднаму вясновымі, сонечнымі і цеплымі, што безумоўна садзейнічала поспеху народнага гуляння, цудоўнаму настрою і станоўчым эмоцыям.
­

­­Новости РОЧС

16 мая
В Белыничском районе продолжается первый этап акции «Не оставляйте детей одних!».
13 мая
Как безопасно согреться? Этот вопрос актуален не только зимой, но и в переходный период.
13 мая
В Белыничском районе дан старт республиканской акции «Не оставляйте детей одних!».
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
belynrik@tut.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00