Официальный сайт
Пятница, 6 декабря 2019 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
4 июня

Натхненне малой радзімы

­

31 мая ў Бялыніцкім раенным цэнтры культуры прайшла канцэртная праграма “З вялікай любоўю да малой радзімы” у рамках абласнога творчага марафона “Натхненне малой радзімы”, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы.
Творчы марафон«Натхненне малой радзімы» праводзіцца на працягу 2019 г. і ўяўляе сабой серыю мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку і папулярызацыю аматарскай творчасці кожнага раёна Магілёўскай вобласці. Арганізатарам творчага марафона выступае ўстанова культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы». Мэты і задачы творчага марафону: зберажэнне нацыянальнай самабытнасці праз папулярызацыю аматарскай творчасці, песеннай, танцавальнай, інструментальнай, вусна-апавядальнай культуры, рамесніцкіх традыцый; актывізацыя творчага патэнцыялу і падтрымка дзейнасці аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, індывідуальных выканаўцаў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўскай вобласці; асвятленне творчай дзейнасці устаноў культуры Магілёўскай вобласці, іх творчых поспехаў і дасягненняў; павышэнне мастацкага ўзроўню, выканальніцкага майстэрства, сцэнічнай культуры удзельнікаў творчага марафону; патрыятычнае і эстэтычнае выхаванне маладога пакалення на лепшых узорах традыцыйнай народнай культуры, прыцягне моладзі да розных відаў аматарскай творчасці. У творчым марафоне прымаюць удзел непрафесійныя (аматарскія калектывы) мастацкай творчасці, салісты, асобныя выканаўцы па розных жанравых напрамках устаноў культуры Магілёўскай вобласці, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раённых Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў Магілёўскай вобласці па традыцыйным і іншым відам народнай творчасці, іншыя калектывы і выканаўцы, якія папулярызуюць аматарскую мастацкую творчасць свайго краю.

­У канцэртнай праграме “З вялікай любоўю да малой радзімы” выступілі: народны ансамбль народнай музыкі і песні “Бялыніцкія музыкі”, народныя вакальныя ансамблі “Славяне” і “Бялыніца”, народны эстрадны ансамбль “Колеры”, народны хор ветэранаў працы “Вдохновение”, народны тэатр мініацюр “Імпульс”, узорны харэагафічны ансамбль “Созвездие”(раённы цэнтр культуры) і народны ансамбль народнай песні “Вабічанскія ўзоры” (Вішоўскі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу). Песняй, паэтычным радком, танцам прызнаваліся ў любові да малой радзімы і дарослыя і дзеці, удзельнікі аматарскіх творчых калектываў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раена”. Са сцэны гучалі творы паэтаў-землякоў, кампазітараў. Не аднойчы, ўдзячныя гледачы, суправаджаючы шчырымі апладысментамі кожнае выступленне, крычалі “брава” і “біс” самадзейным артыстам.

­
­
­

­­Новости РОЧС

6 декабря
До наступления Нового года остаётся несколько недель.
2 декабря
Неосторожное обращение с огнем – одна из самых распространенных причин пожаров, на которых гибнут люди.
2 декабря
В период проведения акции от работников МЧС можно будет узнать, как поставить безопасную новогоднюю елку, что делать, чтобы не оказаться...
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00