Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 апреля

Увага да бяспекі дзяцей

У мэтах фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці на тэрыторыі раёна па 30 сакавіка праходзіла  рэспубліканская  прафілактычная  акцыя  “Дзень бяспекі.  Увага ўсім!”,  прысвечаная  Сусветнаму  Дню  грамадзянскай  абароны.
Надзвычайная сітуацыя – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Больш за іншых у ёй пацярпець могуць дзеці: недахоп ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да сумных наступстваў.
У рамках першага этапа акцыі выратавальнікі наведалі ўстановы адукацыі раёна, дзе, акрамя адпрацовак планаў эвакуацыі з будынка школы, былі праведзены гутаркі з дзецьмі і дэманстрацыя прафілактычных відэафільмаў. На другім этапе работнікі РАНС прынялі ўдзел у тэматычных бацькоўскіх сходах. На завяршальным этапе была арганізавана праца па навучанні персаналу гасцініц дзеянням у надзвычайных сітуацыях па сігнале “Увага ўсім”.

Поделиться: