Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - ­­Новости РОЧС - У рамках прафілактычнай акцыі “Не пакідайце...
6 июня

У рамках прафілактычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных” інспектар ГПіУГ РАНС завітала ў дзіцячае аддзяленне ЦРБ

­– Адна з сур’ёзных праблем сучаснага грамадства – дзіцячы траўматызм, – звярнулася да бацькоў супрацоўнік РАНС. – Лічбы статыстыкі настолькі вялікія, што падобная інфармацыя не можа пакінуць абыякавым ні аднаго дарослага чалавека. У рэспубліцы ад розных прычын       у 2016 годзе загінулі 154 дзіцяці, у 2017 – 146. Асноўныя прычыны гэтых т­рагічных выпадкаў – халатнасць, недагляд дарослых, неасцярожныя, няправільныя паводзіны дзіцяці ў побыце, на вуліцы, падчас гульняў, заняткаў спортам.
Кацярына Любівая падрабязна спынілася на кожнай з прычын дзіцячага траўматызму, прывяла прыклады няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей, якія засталіся без нагляду бацькоў літаральна на некалькі хвілін.
Статыстыка, якую прывяла інспектар РАНС, выклікала шок у прысутных. Усе задаліся пытаннем: “Дзе ў гэты час знаходзіліся бацькі?”. І кожны з іх, напэўна, зрабіў для сябе патрэбныя высновы. Бо што можа быць даражэй за жыццё роднага дзіцяці?

­Усім прысутным інспектар раздала інфармацыйныя буклеты, прымеркаваныя да акцыі, яшчэ раз паўтарыла з бацькамі, што азначаюць інфармацыйныя знакі, якія­ размяшчаюцца ў месцах масавага збору людзей. Разам агучылі першыя дзеянні пры ўзнікненні пажару. Кацярына Любівая нагадала і аб правілах пажарнай бяспекі, заклікала кожнага дарослага быць больш уважлівым і асцярожным, сачыць за тым, дзе і з кім знаходзяцца іх дзеці. Насамрэч, адна няшчасная хвіліна здольна перавярнуць усё жыццё.
– Такія сустрэчы з бацькамі стараемся праводзіць як мага часцей, бо не ва ўсіх ёсць час прачытаць або ўбачыць гэту інфармацыю ў СМІ, на інфармацыйных стэндах устаноў адукацыі, – адзначыла Кацярына Любівая. – Пачуўшы пра страшныя наступствы, якія адбыліся ў сем’ях у выніку пакідання дзяцей адных, бацькі пачынаюць задумвацца над тым, як зберагчы ад гэтай бяды сваё дзіця і ўжо ў наступны раз падумаюць, ці варта адыходзіць ад яго нават на хвіліну.

Поделиться:

Новости региона

19 апреля
Председатель Могилевского областного Совета депутатов, председатель Могилевской областной организации РОО «Белая Русь» Александр Горошкин уверен, что в...
19 апреля
Нормы и правила по обеспечению ядерной и радиационной безопасности утверждены постановлением Министерства по чрезвычайным ситуациям №4 от 6 февраля 2024...
19 апреля
Месячник по благоустройству населенных пунктов и наведению порядка на земле продолжится в Белыничском районе по 30 апреля. Особое внимание уделяется приведению...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00