Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 июня

Канікулы без дыму і агню

У рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” супрацоўнікі РАНС і ОСВОД завіталі ў школьны аздараўленчы лагер Старасельскага ВПК ДС ПЧ.­

Разам з выратавальнікамі рабяты ўспомнілі асноўныя правілы бяспекі, неабходныя для таго, каб лета прайшло весела і без здарэнняў. Інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ ў гульнявой форме паўтарыла з выхаванцамі лагера нумары экстраных службаў, а таксама першыя дзеянні пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.
Аб правілах бяспечных паводзін на вадзе нагадала старшы матрос-выратавальнік раённага аддзялення ОСВОД Ганна ДАРАШКЕВІЧ.

Начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ і выратавальнік Сяргей СКАМЕЙКА  паказалі дзецям баявую вопратку, расказалі, для чаго яна прызначана. А потым хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабавалі выканаць нарматыў апранання яе. Дарэчы, некаторыя справіліся даволі хутка.
Таксама рабятам прадэманстравалі аварыйна-выратавальную тэхніку, абсталяванне, паказалі тэхнічныя адсекі пажарнай машыны і розныя прылады для работы. Шмат эмоцый было ў дзяцей, калі некаторыя з іх спрабавалі ліквідаваць умоўны пажар.
У цэлым, мерапрыемства было цікавае, насычанае і, галоўнае, – карыснае для школьнікаў. Бо веды, замацаваныя на практыцы, запамінаюцца лепш, чым тэарэтычныя. Дзеці дзякавалі выратавальнікам за праведзеную акцыю, абяцалі быць асцярожнымі і выконваць правілы бяспекі.
­ Поделиться: