Пятница, 29 марта 2024 года
Russian Belarusian English
19 июня

Лета, дзеці і вада

Вось і наступіў доўгачаканы купальны сезон. Вядома, што вадаёмы заўсёды былі адным з самых любімых месцаў забавы ў дзяцей. У гарачыя летнія дні іх практычна немагчыма адцягнуць ад вады.
Часам падлеткі паводзяць сябе занадта бестурботна, па-даросламу самаўпэўнена. Бегаюць каля вады, не адчуваючы пры гэтым небяспекі. А дарослыя ў гэты час не лічаць патрэбным кантраляваць, дзе іх дзеці, як яны праводзяць свой вольны час. Трэба памятаць, што каля вады небяспечна ўсялякае свавольства.
На жаль, ужо сёлета зафіксаваны выпадкі гібелі дзяцей на вадзе. Асноўная прычына гэтых трагедый – пакіданне дзяцей без нагляду. Важна ведаць, што небяспячнымі для маленькіх дзяцей з’яўляюцца не толькі вадаёмы, басейны, але і ўсе ёмістасці з вадой. Толькі тыя бацькі, якія ведаюць аб магчымых небяспеках і ўспрымаюць іх сур’ёзна, якімі б рэдкімі і неверагоднымі яны не здаваліся, змогуць зберагчы сваё дзіця ад бяды.
Напрыклад, у маі бягучага года ў Мазырскім раёне ў копанцы патануў пяцігадовы хлопчык. Сям’я прыехала да сваякоў, каб дапамагчы тым засеяць агарод. Хлопчык з маленькім вядзерцам дапамагаў дарослым. У нейкі момант маці зразумела, што сына нідзе няма. Сталі шукаць і знайшлі малога ў штучным вадаёме на тэрыторыі ўчастка. Дзіця хацела зачэрпнуць вады, няўдала пацягнулася і звалілася ў копанку. Брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла па выкліку сваякоў, канстатавала смерць дзіцяці.
Няшчасны выпадак адбыўся і ў Навагрудскім раёне. Двухгадовы хлопчык разам са старэйшымі братам і сястрой гулялі ў двары. Бацька ў гэты час быў на рабоце, а маці карміла хатнюю жывёлу ў хлеве, перыядычна назіраючы за дзецьмі. Жанчына згубіла малодшага сына з-пад увагі ўсяго на пару хвілін. У выніку, яна знайшла дзіця без прыкмет жыцця ў ёмістасці з вадой, узровень якой не перавысіў 25 см. Медыкі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы каля паўгадзіны, але хлопчыка так і не ўдалося выратаваць.
Дзеці – самае дарагое, што ў нас ёсць. Дык чаму дарослыя часам так бесклапотна ставяцца да іх жыцця?
Яшчэ раз нагадаем простыя правілы, якія абавязкова трэба выконваць бацькам, якія адпачываюць разам з дзецьмі каля вадаёмаў:
— купайцеся толькі ў спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах;
— праверце, каб на беразе не было бітага шкла, вострых камянёў і іншых   небяспечных прадметаў;
— не пакідайце без нагляду дзіця, нават калі яно проста гуляе на беразе.
Поделиться:

Новости региона

28 марта
На ВДНХ откроют тематическую экспозицию «Могилевщина – Героическое прошлое и Славное будущее».
28 марта
Президент Беларуси Александр Лукашенко 27 марта подписал указ №112, которым скорректирован порядок предоставления и использования безвозмездной (спонсорской)...
28 марта
Соревнования по мини-футболу среди учащихся 1-4 классов СШ №2 г.Белыничи в рамках проекта «Мой школьный футбольный клуб» и акции «Вместе за здоровый...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00