Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

18 февраля

З пажылымі людзьмі аб бяспецы

­У рамках другога этапу акцыі "Бяспека-у кожны дом!" работнікі Бялыніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі ГУСА "Бялыніцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў».
У ходзе сустрэчы з прысутнымі была праведзена прафілактычная гутарка, растлумачаны мэты і задачы акцыі, прыведзены прыклады пажараў з гібеллю пажылых людзей, таксама распавялі ратавальнікі і аб небяспецы курэння ў ложку, нагадалі дзеянні пры ўзнікненні ў розных надзвычайных сітуацыях.
Пасля прагляду навучальнага фільма з пастаяльцамі і персаналам аддзялення быў адпрацаваны план эвакуацыі з падрабязным разборам усіх дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.­
У завяршэнні работнікі МНС пажадалі ўсім моцнага здароўя і захавання правілаў бяспекі. Усім удзельнікам былі ўручаны памяткі «Бяспека – у кожны дом!».

­

Інспектар ГПіУГ Бялыніцкага РАНС
Любівая Кацярына

­
­ Поделиться: