Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

23 мая

Іміджавы пакой, аформлены ў тэматыцы правіл бяспекі жыццядзейнасці, адчыніўся на базе МЦ “Ветразь”

МНС надае асаблівую ўвагу новым формам работы з дзецьмі і бацькамі, пошуку крэатыўных ідэй і нестандартных рашэнняў для навучання мэтавай аўдыторыі правілам бяспечных паводзін і фарміравання культуры бяспекі. Гэта стала прычынай стварэння іміджавых аб’ектаў МНС. На сённяшні дзень гэты кірунак стаў адным з найбольш актуальных у працы прапаганды.
– Адкрыццё іміджавага пакою МНС для дзяцей – гэта яшчэ адзін крок на шляху аховы іх жыцця і здароўя, – адзначыў першы намеснік начальніка РАНС Аляксандр САДОЎСКІ. – Падчас заняткаў яны больш дасканала будуць вывучаць, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях.
Пакой укамплектаваны метадычнымі дапаможнікамі, нагляднымі сродкамі выратавання пры НС, таксама ў ім размяшчаюцца тэматычныя дзіцячыя падзелкі. Тут будуць праводзіцца тэарэтычныя і практычныя заняткі па правільных дзеяннях у розных НС, дзеці будуць глядзець навучальныя відэаролікі і мультфільмы.
– Вельмі рады, што цяпер рабяты змогуць наведваць наш мнагапрофільны цэнтр яшчэ і з нагоды таго, каб палепшыць свае веды па рэагаванні ў небяспечных сітуацыях, – падкрэсліла дырэктар МЦ “Ветразь” Іна ВІННІКАВА.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.

­
Поделиться: