Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

5 июня

Канікулы без дыма і агня

Традыцыйная рэспубліканская прафілактычная акцыя “Канікулы без дыма і агня” пачалася ў Бялыніцкім  раёне. У рамках яе ратавальнікі РАНС правялі вучэнні ў летнім лагеры, што размясціўся на тэрыторыі школы ў вёсцы Стараселле.
У паўнамаштабных вучэннях прынялі ўдзел усе дзеці, якія знаходзяцца ў лагеры на адпачынку.
Спачатку для іх выхавальнікаў быў праведзены падрабязны  інструктаж, загадзя размеркаваны абавязкі пры надзвычайнай сітуацыі: напрыклад, хто адказвае за выклік ратавальнікаў, сустракае іх і распавядае аб здарэнні. За ходам трэніроўкі сачыў начальнік РАНС Віталь Воранаў.
Па легендзе пажар узнік на другім паверсе школы, але ў якім менавіта памяшканні, невядома. Спрацаваў сігнал трывогі, і дзеці разам з выхавальнікамі і іншымі работнікамі былі паспяхова эвакуіраваны з будынка. Дзяцей пералічылі, каб пераканацца, што ўсе пакінулі лагер.
Праз лічаныя хвіліны на месца здарэння прыбылі ратавальнікі Старасельскага паста РАНС. Хутка разведалі, што здарылася, і пачалі прадпрымаць меры па ліквідацыі меркаванага ўзгарання. Колькі хвілін – і справа была зроблена. Рабяты жа ўвесь час з захапленнем сачылі за дзеяннямі пажарных.
Пасля для падвядзення вынікаў вучэнняў усех ўдзельнікаў запрасілі ў актавую залу.
Iнспектар ГПіУГ РАНС Кацярына Любiвая правяла з дзецьмі гульню ў асацыяцыі звязаныя з выратаваннем, таксама разам з ёй рабяты вучыліся правільна выклікаць пажарных, паглядзелі некалькі тэматычных мульцікаў, а потым адправіліся на вуліцу, дзе мерапрыемства працягнулася. Там рабяты змаглі трапіць у кабіну пажарнай машыны, пазнаёміцца з яе ўнутраным абсталяваннем. З задавальненнем прымяралі шлемы і маскі.
А завяршэннем мерапрыемства стала любімая дзіцячая забава, якая заўсёды выклікае ў маленькіх глядачоў вялікае задавальненне, – дэманстрацыя тушэння пажару.

­

Iнспектар ГПіУГ РАНС Бялыніцкага РАНС
Кацярына Любiвая

Поделиться: