Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

14 февраля

Бяспеку – у кожны дом! Бялынічы

Для прыцягнення ўвагі грамадзян да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі на іх ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя формы работы.
У рамках 4-га этапу акцыі "Бяспеку – у кожны дом" супрацоўнік РАНС Дзмітрый ШАЎЧОНАК азнаёміў навучэнцаў Вішойскай сярэдняй школы з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі і бяспекі жыццядзейнасці, з якімі яны могуць сутыкнуцца на вучобе ці ў побыце. Прывёў у прыклад дадзеныя па аператыўным становішчы ў раёне, распавёў аб надзвычайных сітуацыях і трагедыях, якія адбыліся ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём або нядбайнага стаўлення да правіл пажарнай бяспекі.
Падчас правядзення мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у розных тэматычных віктарынах і конкурсах на пажарную тэматыку. З асаблівай цікавасцю навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны «Дзе логіка?». Удзельнікам трэба было звязаць зашыфраваныя на слайдах словы з правіламі бяспечнага паводзінаў. Школьнікі падзяліліся на каманды і адказвалі на пытанні,  а пасля кожнага правільнага адказу ратавальнікі падрабязна раскрывалі тэму і распавядалі аб правілах бяспекі ўсім прысутным. Вынік гульні – абедзве каманды набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Перамогу святкавала дружба.

Інспектар ІніП Бялыніцкага РАНС Дзмітрый Шаўчонак

­
Поделиться: