Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 января

На пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжаны 18 пытанняў: “Аб ходзе зімоўкі жывёлы ў сельгасарганізацыях раёна”, “Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў, якія паступілі ў райвыканкам у 2012 годзе”, “Аб планах мадэрнізацыі арганізацый Бялыніцкага раёна на 2013 – 2015 гады”, “Аб праекце інвестыцыйнай праграмы Бялыніцкага раёна на 2013 год”... Прынята рашэнне і аб правядзенні штогадовага конкурсу маладых выканаўцаў “Крынічкі” і V рэгіянальнага фестывалю песні “Залатая мелодыя”.
Акурат на студзень прыпадае сярэдзіна зімова-стойлавага перыяду ўтрымання жывёлы, таму невыпадкова пытанне правядзення зімоўкі было ўнесена ў парадак дня чарговага пасяджэння райвыканкама.
Аб ходзе зімоўкі жывёлы ў сельгаспрадпрыемствах Бялыніччыны членаў райвыканкама і прысутных на пасяджэнні паінфармаваў начальнік філіяла РУСВП па племянной справе “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Мікалай Буры. Ён адзначыў, што за тры месяцы бягучага зімова-стойлавага перыяду ў сельгасарганізацыях раёна атрымана 10282 тоны малака, што на 344 тоны (103,5 працэнта) больш чым за адпаведны перыяд папярэдняй зімоўкі. На перапрацоўку адпраўлена 8844 тоны сырадою, што таксама больш за мінулагоднія першыя тры месяцы зімоўкі на 135 тон (102 працэнты). Гэта ў цэлым па раёне. А ў разрэзе гаспадарак па гэтых паказчыках, як, да слова сказаць, і па вытворчасці ды рэалізацыі мяса (жывёлы ў жывой вазе рэалізавана 824 тоны, што складае 97,5 працэнта да аналагічнага перыяду мінулай зімоўкі; дапусцілі зніжэнне ўсе сельгаспрадпрыемствы, акрамя ААТ “Новая Друць”) назіраецца пярэстая цераспалосіца, пры якой слабейшыя хаваюцца ў цені мацнейшых. Скажам, вытворчасць малака ў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” за першую палову зімоўкі жывёлы склала ў параўнанні да такога ж самага перыяду мінулай толькі 94,8 працэнта, а яго рэалізацыя – 98. Не дацягнуў сёлета 6,6 працэнта да атрыманага паказчыка рэалізацыі малака за аналагічны перыяд прамінулай зімоўкі і СВК “Кудзін”.
Адну з асноўных прычын такога таптання Мікалай Буры бачыць у праблемах вядзення работы па ўзнаўленні статка жывёлы.
Летась наш раён па тэмпах прыросту надояў малака ад каровы быў лідарам Магілёўшчыны. Да пазалеташніх 119 працэнтаў вытворчасці яго дадалі яшчэ амаль 10 працэнтаў. Слоў няма, паказчык высокі і павялічыць яго будзе нялёгка. А зрабіць гэта абавязкова патрэбна. На думку Аляксандра Вароніна, сёння перашкаджаюць выконваць гэту задачу старыя падыходы кіраўнікоў і спецыялістаў некаторых гаспадарак да пытанняў арганізацыі вытворчасці малака, іхняя арыентацыя на экстэнсіўныя метады. Відавочна, што раён зараз павінен значна прырастаць за кошт такіх сельгаспрадпрыемстваў, як СВК “Ількавічы”, “Кудзін”, “Лебядзянка” ААТ “Падзевічы”, райаграпрамтэхзабеспячэнне. Па аб’ектыўных прычынах СВК “Калгас “Радзіма” і ААТ “Новая Друць” у лепшым выпадку могуць прырасці за гэты год па аб’ёмах вытворчасці малака на 7 працэнтаў. І гэта для іх будзе выдатна, паколькі на працягу папярэдніх гадоў яны пастаянна дэманстравалі ў гэтай справе высокія тэмпы і ўтрымацца на дасягнутай вышыні ім будзе вельмі складана. Таму наспеў час выйсці з ценю гэтых лідараў усім астатнім сельгаспрадпрыемствам.
Як вядома, жывёлаводы вобласці плануюць у 2015 годзе атрымаць і рэалізаваць больш за 1 мільён тон малака. Для выканання гэтага, хоць і даволі-такі напружанага, але рэальнага паказчыка, сёння праводзіцца значная работа. У тым ліку і на нашай Бялыніччыне.  

Поделиться: