23 января
Дзецям – увагу і клопат!
Раённая акцыя “Дзецям – увагу і клопат!” стартавала 22 студзеня на Бялыніччыне. Праводзіцца яна дзеля прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва, сямейнай нядобранадзейнасці. У рамках акцыі супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, педагогі, медыцынскія работнікі наведаюць сем’і, якія патрабуюць асаблівай увагі.
Поделиться: