Вторник, 23 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Пасяджэнне каардынацыйнага савета па выкананні...
24 января

Пасяджэнне каардынацыйнага савета па выкананні Дэкрэта № 18

Чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларуь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” адбылося ў райвыканкаме. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі мясцовай улады, пракуратуры, супрацоўнікі РАУС, а таксама спецыялісты па кадрах і па арганізацыі ідэялагічнай работы прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак раёна.
З дакладам аб праведзенай рабоце за 2012 год па выкананні Дэкрэта №18 выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Таран. Яна паведаміла, што па стану на 1 студзеня бягучага года ў Прыдруцкім краі пражываюць 42 абавязаныя асобы. 40 чалавек працаўладкаваныя ў прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Усе яны знаходзяцца на штодзённым кантролі наймальнікаў, супрацоўнікаў РАУС і работнікаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Многія абавязаныя асобы не жадаюць працаваць і пакрываць затрачаныя сумы. Ёсць тут і свае “рэкардсмены”. Так, у жыхаркі аграгарадка Галоўчын Раісы Казловай доўг перад дзяржавай каля 40 мільёнаў рублёў. Пры гэтым у студзені-снежні мінулага года яна не выйшла на працу 74 разы. Такія паводзіны не дазваляюць разлічваць на дастойны заробак, які мог бы пакрыць доўг. На шлях выпраўлення жанчына станавіцца не збіраецца, хаця ведае аб тым, што мае шанец апынуцца ў месцах не так аддаленых.
101 працоўны дзень не з’яўлялася на ТАА “Фартайм” Ганна Ходас. Жанчына павінна выплаціць дзяржаве за ўтрыманне яе дзесяцігадовай дачкі 17 мільёнаў рублёў. Зараз “прагульшчыца” знаходзіцца на асаблівым кантролі праваахоўных органаў і з’яўляецца адной з першых прэтэндэнтак на адпраўку ў лячэбна-працоўны прафілакторый.
Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін падкрэсліў: неабходна ўдасканаліць механізм узаемадзеяння ўсіх зацікаўленых службаў па выкананні Дэкрэта №18, актывізаваць дзейнасць, накіраваную на ранняе выяўленне сямейнай нядобранадзейнасці, аб’яднаць намаганні па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.  

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00