29 января
Першае месца прысуджана педагогу дадатковай адукацыі ШЦ «Ветразь» Ларысе Фяськовай
Падведзены вынікі абласнога конкурсу сцэнарыяў сюжэтна-гульнёвых праграм “Нескучные каникулы”. Удзел у творчым спаборніцтве прынялі педагогі з 60 устаноў адукацыі Магілёўшчыны. Наш раён на конкурсе прадстаўляла педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік тэатральнай студыі “Лікі” ДУА “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь” Ларыса Фяськова. Журы адзначыла арыгінальнасць праекта “Аліса ў краіне цудаў” нашай зямлячкі і прысудзіла ёй 1 месца ў намінацыі “Лепшая сюжэтна-гульнёвая праграма для дзяцей малодшага школьнага ўзросту”.
Поделиться:
Поделиться: