Пятница, 19 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
1 февраля

Пасяджэнне КДН

Пашыранае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, дзе былі падведзены вынікі работы за мінулы год, адбылося ў райцэнтры. З дакладам аб праведзеных мерапрыемствах па барацьбе з падлеткавай злачыннасцю ў 2012 годзе выступіла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх раённага выканаўчага камітэта Таццяна Мякшына. Яна звярнула ўвагу на тое, што, нягледзячы на актыўную прафілактычную дзейнасць зацікаўленых службаў, у раёне не адбываецца зніжэнне колькасці правапарушэнняў, зробленых непаўналетнімі.    
 Як падкрэсліла Таццяна Уладзіміраўна, камісія па справах непаўналетніх асаблівую ўвагу надае прафілактыцы і ранняму выяўленню сямейнай недабранадзейнасці, праводзіць работу з абавязанымі асобамі. Рэгулярна ладзяцца семінары, нарады, бацькоўскія сходы, рэйды, выязныя пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Пэўную работу праводзяць пасялковыя і сельскія выканаўчыя камітэты, грамадскія фарміраванні.  
Па стану на 1 студзеня, на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх знаходзяцца 16 падлеткаў. З іх 9 – школьнікі, 6 – навучэнцы ПЛ №17. Аднак, праца РАУС з імі мае шэраг недахопаў. Прафілактычныя мерапрыемствы часам зводзяцца толькі да наведвання сем’яў, дзе пражываюць “цяжкія” падлеткі. Дзеля таго, каб узровень злачыннасці сярод непаўналетніх знізіўся, неабходна актывізаваць прафілактычную работу па папярэджанні правапарушэнняў і раннім выяўленні нядобранадзейнасці ў сем’ях, патлумачыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх раённага выканаўчага камітэта Таццяна Мякшына.
Старшыня камісіі па справах непаўналетніх Надзея Серыкава адзначыла: нягледзячы на тое, што ў раёне праводзяцца пэўныя мерапрыемствы, якія накіраваны на папярэджанне негатыўных з’яў сярод падлеткаў, прафілактыку сацыяльнага сіроцтва, дрэннага ўплыву бацькоў на паводзіны дзяцей, неабходна ўкараняць новыя, больш эфектыўныя метады ў работу камісіі, устаноў адукацыі, РАУС і ўсіх зацікаўленых службаў.

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00