Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 февраля

Прафілактыка суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў

Міжведамасны семінар “Арганізацыя эфектыўнай работы па прафілактыцы і раннім выяўленні суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў” прайшоў на базе ДУА “Сярэдняя школа №1 імя М. І. Пашкоўскага”. Удзел у ім прынялі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Таццяна Мякшына, урач-псіхіятар-нарколаг ЦРБ Андрэй Чараднічэнка, намеснік начальніка РАУС Дзмітрый Алянюк, а таксама намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце, псіхолагі і сацыяльныя педагогі ўстаноў адукацыі раёна. Прадстаўнікі міжведамаснай групы па разгляданні фактаў парасуіцыдаў сярод непаўналетніх абмяркоўвалі аспекты існуючай праблемы, прапаноўвалі выхаваўчыя методыкі дзеля папярэджання самагубстваў у падлеткавым асяроддзі. На сустрэчу была запрошана педагог-псіхолаг Магілёўскага гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра Таццяна Бахмат. Яна выступіла перад прысутнымі з прэзентацыяй работы “Мадэль прафілактыкі суіцыдальных паводзін непаўналетніх ва ўстановах адукацыі”.

Поделиться: