Пятница, 29 марта 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - «Ганарымся вашай мужнасцю!» -
15 февраля

«Ганарымся вашай мужнасцю!» -

гэтыя словы часта гучалі 14 лютага са сцэны РЦК, дзе праходзіла ХV рэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў.
Ініцыянаваная паўтара дзясятка гадоў таму Уладзімірам Канаплёвым, кожная такая сустрэча абавязкова прыцягвае да сябе ўвагу шырокай грамадскасці. Вось і сёлета напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Бялынічах сабраліся больш за 250 воінаў-“афганцаў”, ганаровыя госці, сярод якіх маці і родныя загінулых на афганскай вайне воінаў, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Уладзімір Канаплёў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, намеснікі старшыняў аблвыканкама – Валерый Малашка, абласнога Савета дэпутатаў – Раіса Лычкоўская, міністр па падатках і зборах Беларусі Уладзімір Палуян, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Уладзімір Васіленка і Аляксандр Разганаў, генерал-маёр Аляксандр Ягораў, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, моладзь…
Распачаў рэгіянальную сустрэчу мітынг-рэквіем каля помніка загінулым воінам-“афганцам”, што ўстаноўлены ў Лунным скверы Бялынічаў, на якім да прысутных з прачулымі прамовамі звярнуліся старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, кіраўнік абласнога ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Уладзімір Васіленка.
-Мінула амаль чвэрць стагоддзя, - адзначыў, у прыватнасці, Аляксандр Варонін, - з дня вываду савецкіх войск з Афганістана, але падзеі тых гадоў і па сёння адгукваюцца незагойным, вострым болем у нашых сэрцах. Мы падзяляем гора бацькоў загінулых воінаў-“афганцаў”, свята захоўваем памяць пра гэтых юнакоў. Мы ўдзячныя воінам-інтэрнацыяналістам за мужнасць і добрасумленнае выкананне воінскага доўгу, за вернасць ратнаму братэрству. Вы шмат робіце ў справе патрыятычнага выхавання, служыце прыкладам для падрастаючага пакалення.
Да падножжа помніка былі ўскладзены жывыя кветкі, памяць загінулых ушанавана хвілінай маўчання.
Далей эпіцэнтр рэгіянальнай сустрэчы перамясціўся ў РЦК. Звяртаючыся да прысутных, Уладзімір Канаплёў адзначыў, што вайна ў Афганістане “з'яўляецца адной з трагічных старонак нашай гісторыі. Відавочна тое, што абмежаваны кантынгент савецкіх войск уводзіўся ў гэту краіну з міратворчай місіяй, дзеля аказання дапамогі афганскаму народу. Вы там не толькі ваявалі, але будавалі дарогі, узводзілі бальніцы, школы”. Ён падкрэсліў, што “афганскае” брацтва і сёння з'яўляецца сімвалам мужнасці, дружбы, законапаслухмянасці.
Валерый Малашка і Раіса Лычкоўская падзякавалі воінаў-інтэрнацыяналістаў чатырох суседніх раёнаў за мужнасць, вернасць воінскаму абавязку і ўручылі некаторым з іх ганаровыя граматы аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, абласной арганізацыі ГА “Беларускі фонду міру”. Сярод узнагароджаных – дырэктар ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Андрэй Вададохаў, супрацоўнік РАУС Аляксандр Юшкевіч.
Да слова сказаць, групе воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніччыны ў гэты ж дзень старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін і намеснік старшыні райсавета дэпутатаў Уладзімір Котаў таксама ўручылі ганаровыя граматы ў час сустрэчы ветэранаў вайны ў Афганістане з кіраўніцтвам раёна.
Супрацоўнікі РЦК падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне “Пакуль мы помнім, мы – жывём”, а зоркі беларускай эстрады – канцэртную праграму, у якой прагучалі ажно чатыры прэм'еры песень, якія выканалі Таццяна Лазоўская, Ірына Дарафеева, Мікалай Скорыкаў і Валерый Скаражонак з групай «Братья славяне».
Сімвал міжрэгіянальнай сустрэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў чатырох суседніх раёнаў Аляксандр Варонін урачыста перадаў старшыні Шклоўскага райвыканкама Аляксандру Бойку.
Дарэчы
Вайна ў Афганістане працягвалася 9 гадоў 1 месяц 21 дзень. Інтэрнацыянальны абавязак выканалі амаль 30 тысяч беларусаў (у тым ліку, 3500 ураджэнцаў Магілёўшчыны), з іх больш за 700 чалавек загінулі (сярод іх 118 ураджэнцаў Магілёўшчыны). 870 салдат і афіцэраў вярнуліся з вайны інвалідамі (220 – жыхары нашай вобласці). Каля 2000 чалавек атрымалі раненні, кантузіі або былі знявечаны. Пасля заканчэння баявых дзеянняў і да нашага часу памерла больш за 9 з паловай тысячы ўдзельнікаў той вайны.
Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”

Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00