Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

22 февраля

16 месца – сведчанне стабільнасці

На працягу мінулага года жывёлагадоўчая галіна раёна развівалася ў паступальным тэмпе. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі работы ў жывёлагадоўлі за студзень-снежань. Са 118 сельскагаспадарчых раёнаў рэспублікі Бялыніцкі займае  16-ы радок у табелі спаборніцтва. І вось з якімі паказчыкамі нашы працаўнікі ферм уступілі ў 2013 год. Сярэдні надой малака ад каровы склаў, напрыклад, 5517 кілаграмаў, што на 429 кілаграмаў больш, чым за адпаведны перыяд папярэдняга года. Атрымана 46087 тон малака – 109,9 працэнта. Вытворчасць мяса дасягнула 4766 тон, што склала 114,3 працэнта да  ўзроўню 2011 года. Прыбаўка забяспечана за кошт павелічэння сярэднясутачных прываг буйной рагатай жывёлы і свіней, якія склалі адпаведна па 661 і 562 грамы. Дарэчы, на 16 месца ў рэспубліцы Бялыніцкі раён узняўся яшчэ па выніках работы за першыя дзевяць месяцаў мінулага года. Як бачна, захаванне за сабой дасягнутага поспеху з’яўляецца яскравым сведчаннем стабільнасці ў рабоце галіны.
(Васіль ДЗЕРАВЯШКА, «Зара над Друццю»)

Поделиться: