Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Злёт перадавікоў народнай гаспадаркі Бялыніцкага...
22 февраля

Злёт перадавікоў народнай гаспадаркі Бялыніцкага раёна

Харэаграфічнай кампазіцыяй “Люблю наш край” адразу быў нададзены імпульс святочнаму настрою ўдзельнікаў чарговага раённага злёту перадавікоў народнай гаспадаркі. На сцэну ўносіцца Сцяг раёна – гонару ўзняць яго ўдастоены механізатар СВК “Калгас “Радзіма”, пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод старшых камбайнераў на жніве і нарыхтоўцы кармоў у 2012 годзе Мікалай Дарэчкін, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Многапрофільны цэнтр “Ветразь”, лаўрэат спецыяльнай прэміі райвыканкама “Чалавек года” ў намінацыі “Невытворчая сфера” Ігар Духовіч і цырульнік райста, лаўрэат прэміі райвыканкама “Лепшы па прафесіі” сярод моладзі Наталля Шутова. Вядучыя святочнай праграмы Іна Віннікава і Антон Касцоў прадстаўляюць ганаровых гасцей злёту, сярод якіх намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раіса Лычкоўская, дырэктар ААТ “Бабуліна крынка” – упраўляючая кампанія холдынгу “Магілёўская малочная кампанія “Бабуліна крынка” Ігар Кананчук, генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства “Магілёўскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты” Генадзь Чорны і іншыя.
Кветкі і апладысменты ў знак павагі  і пашаны атрымліваюць запрошаныя на мерапрыемства ветэраны працы.
-- Мінулы год быў для нас дынамічным і выніковым, -- зазначыў у сваім дакладзе старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін. – Выкананы 7 з 9 асноўных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Прамысловыя прадпрыемствы вырабілі прадукцыі на 52,8 мільярда рублёў – тэмп росту дасягнуў 180 працэнтаў.
У агульным аб’ёме інвестыцый будаўніча-мантажныя работы займаюць 82 працэнты. На рэканструкцыю дзеючых прадпрыемстваў выкарыстана 488 мільярдаў рублёў, на новае будаўніцтва – 59. Уведзены ў эксплуатацыю жыллёвыя дамы агульнай плошчай 3 тысячы 210 квадратных метраў.
Далей Аляксандр Мікалаевіч падрабязна спыніўся на развіцці гандлю, сферы бытавых паслуг, функцыяніраванні малога і сярэдняга бізнесу. Суладна і мэтаскіравана дзейнічае жыллёва-камунальная сфера. У прыватнасці, насельніцтва раёна атрымала за год платных паслуг на 29 мільярдаў рублёў, што склала 161 працэнт да іх узроўню папярэдняга года. А гэта і ёсць сведчанне павышэння дабрабыту людзей.
Назіраецца прыкметны прагрэс у сістэме АПК. Калі ў 2009 годзе па развіцці жывёлагадоўлі раён размяшчаўся на 41 месцы ў рэспубліцы, то цяпер – на ганаровым 16. Трэцяе месца ў рэспубліканскім спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў у мінулым годзе заняў СВК “Калгас “Радзіма”, які ўзначальвае кавалер Ордэна Айчыны III ступені Аляксандр Лапацентаў. Сем прадстаўнікоў сельгасарганізацый раёна занялі прызавыя месцы ў рэспубліканскім спаборніцтве на жніве і прынялі ўдзел у фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2012”, а яшчэ трое вызначыліся на нарыхтоўцы травяных кармоў. Традыцыя вяртацца з дажынак на прызавых аўтамабілях мае, безумоўна, шматабяцаючую перспектыву.
Дастойныя вынікі работы з году ў год дэманструе сістэма адукацыі раёна. Прафесіяналізм, глыбокі і паслядоўны падыход да сваёй справы, адказнасць за вынікі навучання і выхавання дзяцей – вось складнікі поспеху нашых педагогаў. Гэта пацвярджаецца прысуджэннем аддзелу адукацыі першага месца ў абласным спаборніцтве за 2012 год.
Словы ўдзячнасці прагучалі на адрас работнікаў аховы здароўя. Яны ў абласным спаборніцтве занялі заслужанае трэцяе месца.
Спартсмены Бялыніччыны дастойна адстойваюць гонар раёна на розных спаборніцтвах. Выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, напрыклад, выступаюць за нацыянальную каманду Рэспублікі Беларусь. Аддзелу па фізкультуры, спорту і турызму з усімі работнікамі гэтай сферы варта і надалей пацвярджаць занятае імі першае месца па выніках мінулага года.
Асаблівага шанавання заслугоўваюць работнікі культуры раёна пад кіраўніцтвам Святланы Патапчык. Творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ўсё часцей становяцца лаўрэатамі міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў і фестывалей. Яскравым пацвярджэннем гэтага стала перамога народнага фальклорнага ансамбля “Бялыніцкія музыкі” раённага Цэнтра культуры ў тэлевізійным праекце АНТ “Песні маёй краіны”. Заканамерным і абсалютна заслужаным з’яўляецца той факт, што аддзел культуры райвыканкама ў трэці раз заняў першае месца ў вобласці.
Цырымонія ўзнагароджання заўсёды была і застаецца самай хвалюючай часткай злёту. На гэты раз яна пачалася з віншаванняў на адрас старшыні СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандра Лапацентава і механізатара гэтай гаспадаркі Мікалая Дарэчкіна з дзяржаўнымі ўзнагародамі – ордэнам Айчыны III ступені і медалём “За працоўныя заслугі” адпаведна.
За вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Бялыніцкага раёна, умацаванне матэрыяльнай базы аграпрамысловага комплексу, адукацыі, медыцыны, садзейнічанне будаўніцтву і рэканструкцыі аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння званне “Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна” прысвоена Раісе Лычкоўскай. Адпаведны сертыфікат уручыў Раісе Фёдараўне намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Котаў. Вершаванае прысвячэнне ў яе гонар прагучала ў выкананні мясцовай паэтэсы Марыі Ракузавай.
Усю сваю папярэднюю дзейнасць на карысць землякоў Раіса Лычкоўская пацвердзіла і на злёце: на вачах і пад апладысменты яго ўдзельнікаў яна перадала канверт з пяццю мільёнамі рублёў, які толькі што атрымала ў якасці Ганаровага грамадзяніна Бялыніччыны, настаяцелю храма ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай, протаіерэю Сергію на патрэбы нядзельнай школы, якая паспяхова дзейнічае пры царкве з блаславення яе святара.
Высокія вытворчыя паказчыкі і значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна адзначаны спецыяльнамі прэміямі райвыканкама “Чалавек года”. Лаўрэатамі сталі галоўны заатэхнік СВК “Калгас “Радзіма” Валянціна Лапацентава, педагог дадатковай адукацыі МЦ “Ветразь” Ігар Духовіч, начальнік аддзела культуры райвыканкама Святлана Патапчык. За вялікі ўнёсак у эстэтычнае выхаванне насельніцтва і актыўную асветніцкую дзейнасць спецыяльную прэмію райвыканкама імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі атрымаў таксама калектыў народнага ансамбля “Бялыніцкія музыкі” пад кіраўніцтвам Вольгі Маісеенка. Заслужаныя ўзнагароды аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў і прафсаюзаў, а таксама райвыканкама і раённага камітэта прафсаюза АПК пераможцы спаборніцтва ў розных намінацыях атрымалі з рук намесніка старшыні абласнога Савета дэпутатаў, начальніка Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раісы Лычкоўскай, старшыні райвыканкама Аляксандра Вароніна і старшыні РК прафсаюза работнікаў АПК Рыгора Барысёнка. Дзесяць лепшых працаўнікоў малочнай жывёлагадоўлі раёна і Бялыніцкага цэха па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка” дыпломамі і каштоўнымі падарункамі адзначыў дырэктар ААТ “Бабуліна крынка” – упраўляючая кампанія холдынгу “Магілёўская малочная кампанія “Бабуліна крынка” Ігар Кананчук.
У пацвярджэнне сваіх высокіх узнагарод работнікі культуры раёна, а іх выходзіла на сцэну, як слушна заўважыла вядучая ўрачыстасці Святлана Кандрацьева, амаль сто чалавек, парадавалі прысутных змястоўнымі, цікавымі і высокамастацкімі канцэртнымі нумарамі.
(Васіль ДЗЕРАВЯШКА, “Зара над Друццю”)


Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00