Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 февраля

Турнір па шахматах і шашках сярод ветэранаў прайшоў у Бялынічах

Шахматна-шашачны турнір сярод ветэранаў вайны, працы, Узброенных сіл і праваахоўных органаў, прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны, адбыўся ў клубе ветэранаў “Надзея”.
У выніку, перамогу у спаборніцтвах па шашках святкаваў Святаслаў Сазановіч. Другое месца заваяваў Іван Калтуноў. Трэцім прызёрам стаў Расціслаў Арлоўскі. У турніры па шахматах не было роўных Аляксандру Апекунову. На другую прыступку п’едэсталу гонару ўзняўся Уладзімір Ерашэнка. У кроку ад яго спыніўся Расціслаў Арлоўскі.
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі, грашовымі прэміямі і падарункамі ад спонсара турніра, індывідуальнага прадпрымальніка Андрэя Шута.
Чарговы турнір па шахматах і шашках сярод ветэранаў пройдзе напярэдадні свята Перамогі.

Поделиться: