Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

27 февраля

Па выніках абласнога конкурсу Дыпломам І ступені ўзнагароджаны навучэнцы СШ № 2

Падведзены вынікі абласнога конкурсу на стварэнне лепшай электроннай літаратурнай газеты “У свеце кніг маёй Айчыны”, аб’яўленага напрыканцы мінулага года. Удзел у ім прынялі навучэнцы 78 устаноў адукацыі Магілёўшчыны. Яны прадаставілі на суд журы 88 творчых работ.
Конкурс быў прымеркаваны Году кнігі і рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я – грамадзянін Беларусі”,  а таму ў электронных выданнях пераважна змяшчалася інфармацыя аб знакамітых беларускіх пісьменніках і паэтах, у прыватнасці юбілярах мінулага года Якубе Коласе, Янку Купале, Максіме Танку.
Асаблівае месца адводзілася творчасці навучэнцаў: у электронных выданнях шырока прадстаўлены іх вершы, апавяданні, эсэ, нататкі, крыжаванкі, рэбусы і віктарыны на літаратурную тэматыку.
Журы ацэньвала не толькі інфармацыйнае напаўненне, але і ўзровень валодання навейшымі камп’ютарнымі тэхналогіямі.
Дыпломам І ступені ўзнагароджаны навучэнцы СШ № 2 г.п. Бялынічы Максім Міхалькоў, Хрысціна Краўцова, Уладзіслава Адамовіч, Хрысціна Капшукова (кіраўнік – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Сімаковіч).
(Маргарыта ДУДАЛЬ, “Зара над Друццю”)


Поделиться: