Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

28 февраля

Перамога ў намінацыі «Лепшая рэжысура»

    Абласны агляд-конкурс тэатральнай творчасці сярод навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі “Мнагалікі тэатр-2013” прайшоў у Магілёве. Яго мэта – развіццё і папулярызацыя маладзёжнага тэатральнага мастацтва, удасканаленне эстэтычнага і мастацкага выхавання падрастаючага пакалення.
Сёлета за званне лепшага змагаліся 17 калектываў Магілёўшчыны. У іх ліку – выхаванцы тэатральнай студыі “Лікі” шматпрофільнага цэнтра “Ветразь”, кіраўніком якой з’яўляецца Ларыса Фяськова.
Нашы юныя акцёры па-майстэрску сыгралі ў спектаклі “Мой маленькі прынц” па матывах аднайменнай аповесці-казкі французскага пісьменніка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Журы адзначыла арыгінальнасць творчай задумы пастаноўкі і прысудзіла нашым землякам перамогу ў прэстыжнай намінацыі “Лепшая рэжысура”. Акрамя таго, юная бялыніцкая актрыса Марына Рашчукова ўдастоена Дыплома за лепшую жаночую ролю другога плана.

Поделиться: