Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

5 марта

Сустрэча ў толк-клубе «Маладзёжныя ўніверсітэты»

    Чарговае пасяджэнне толк-клуба “Маладзёжныя ўніверсітэты” прайшло ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. У яго рамках адбылася прэзентацыя зборніка “Пока не дождемся весну” паэта Аляксея Парахонькі. Аўтар – малады спецыяліст раённага Цэнтра культуры, які ў 2011 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў па спецыяльнасці “народная творчасць” і па размеркаванні трапіў на працу на Бялыніцкую зямлю. Аляксей – пастаянны наведвальнік толк-клуба. А падчас гэтага пасяджэння стаў героем сустрэчы. Бібліятэкар чытальнай залы Алена Грыбайлава распавяла прысутным аб пачатку творчага шляху паэта, пазнаёміла з некаторымі вершамі. Сам жа Аляксей з энтузіазмам адказваў на пытанні, дэкламаваў уласныя творы. Дарэчы, некаторыя з іх пакладзены на музыку.
Неардынарныя вершы, напоўненыя смелымі выразамі, яркімі вобразамі, праўдай паўсядзённых праблем чалавека выклікалі цікавасць у прысутных.

Поделиться: