Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

5 марта

Да Дня міліцыі

    Напярэдадні Дня міліцыі ў раённым Цэнты культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім былі ўшанаваны лепшыя прадстаўнікі гэтай мужнай і такой неабходнай грамадству прафесіі.
Супрацоўнікаў і ветэранаў Бялыніцкага РАУС павіншавала са святам намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава. Яна адзначыла, што міліцэйская служба заўсёды была, ёсць і будзе школай патрыятызму і высокай адказнасці, гераізму і адвагі, вернасці прысязе і службоваму доўгу.
Падчас урачыстасці Ганаровай Граматай раённага выканаўчага камітэта за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, актыўную работу па ўмацаванні законнасці і правапарадку ўзнагароджаны старшы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Красоўскі, Граматамі – оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Андрэй Казлоў, старшы эксперт экспертна-крыміналістычнай групы Дзяніс Віннікаў і старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Аляксандр Варапаеў.  
Апроч таго, згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі медаля “За бездакорную службу” 3 ступені ўдастоены першы намеснік начальніка РАУС Дзмітрый Паўловіч.

Поделиться: