Среда, 24 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
6 марта

Беларуская лыжня-2013

Сёлета аматарам зімовых відаў спорту пашанцавала: снегу выпала дастаткова і працяглы час трымаліся маразы, а таму ўдосталь пакатацца на лыжах, санках і каньках было калі.
Самыя заўзятыя прыхільнікі лыжных гонак пацвердзілі ўзровень майстэрства, прадэманстравалі хуткасць і вынослівасць на “Беларускай лыжні-2013”.
У дзень спаборніцтваў надвор’е было бязветраным і сонечным. А таму да ФАКу “Друць” бялынічане сабраліся цэлымі сем’ямі, каб падтрымаць удзельнікаў спаборніцтваў: сваіх родных і знаёмых.
Павітаць лыжнікаў завітаў і старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што асноўная мэта дадзенага спартыўнага свята – не ўстанаўліваць новыя рэкорды, а прапагандаваць здаровы лад жыцця.

lizhnuki_2013_1Каля 200 чалавек выказалі жаданне прыняць удзел у “Беларускай лыжні-2013”. Сярод іх, дарэчы, былі і госці з Круглянскага раёна, і тыя, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Балельшчыкам не прыйшлося сумаваць, бо на дыстанцыі было ўсё: і жорсткая канкурэнцыя, і вырыванне перамогі літаральна на апошніх метрах…
Гонкі на лыжнай трасе праходзілі ў некалькіх падгрупах.
У асабістым заліку сярод жанчын 50 гадоў і старэй не было роўных інжынеру па ахове працы ДЭУ № 74 “Магілёўаўтадар” Раісе Савіцкай, галоўнаму ўрачу райЦГЭ Алене Дамарацкай і настаўніцы пачатковых класаў СШ № 1 Ірыне Курапата. У гэтай жа ўзроставай падгрупе лепшымі спартсменамі-мужчынамі сталі настаўнік фізічнай культуры Навасельскага ВПК ДСБШ Аляксандр Дудараў, дырэктар Вішоўскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу Аляксей Чудакоў, настаўнік фізікі СШ № 1 Мікалай Гейсцер.
Сваё майстэрства і волю да перамогі на лыжні прадэманстравалі і спартсмены-аматары ва ўзроставай групе ад 40 да 49 гадоў. У жанчын на п’едэстал гонару ўзняліся Алена Клепча (Іскраўская БШ), Святлана Брылянкова (райЦГЭ), Лідзія Шчацінка (аддзел адукацыі райвыканкама). У спаборніцтвах паміж мужчынамі лідзіравалі Канстанцін Войтаў (Свяцілавіцкі ВПК ДССШ), Уладзімір Лахцікаў (СШ № 1) і Валерый Віцянкоў (Іскраўская БШ).
lizhnuki_2013_1­Майстэрскі пераадолелі дыстанцыю ў 3 і 2 кіламетры мужчыны і жанчыны адпаведна ва ўзроставай катэгорыі ад 30 да 39 гадоў. Лепшых вынікаў дасягнулі прадстаўнікі першай школы райцэнтра Андрэй Вайтовіч, Ніна Дабравольская, Валянціна Краўцова, а таксама Святлана Краўцова з СШ№ 2, Уладзімір Бублікаў з ААТ “Новая Друць” і Яўген Набокаў з РАНС.
У групе лыжнікаў ад 18 да 29 гадоў першае месца занялі Аляксей Рынькоў (РАНС, Круглае) і Ірына Сідаровіч (ААТ “ПМК-83 Водбуд”), другімі сталі Уладзімір Дудараў (ФАК “Друць”) і Надзея Мелешка (ААТ “Новая Друць”), у кроку ад іх спыніліся Арцём Юмашэў (ААТ “ПМК-83 Водбуд”) і Маргарыта Брылянкова (СШ №2).
Сярод дзяўчат і юнакоў 15-17 гадоў перамогу святкавалі навучэнцы Аляксандр Зайцаў і Антон Пікас з Вішоўскай СШ, Мікалай Гроднікаў і Вольга Ігнатовіч з Запольскай СШ, Алена Маўчун з Эсьмонскага ВПК ДССШ.
Апошнімі на лыжную трасу выйшлі хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў. Супрацьстаянне паміж імі было не менш напружаным. У выніку на першую прыступку п’едэстала гонару ўзняліся Уладзіслаў Гарэлік і Марына Котава, на другую – Яўген Луцэнка і Хрысціна Юрэвіч, на трэцюю Уладзімір Стэфановіч і Хрысціна Андрэева.
На цырымоніі закрыцця пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і грашовыя ўзнагароды.
Акрамя таго, былі адзначаны і самыя старэйшыя прыхільнікі гэтага зімовага віду спорту Уладзімір Набокаў і Таццяна Кавалёва.
Маргарыта ДУДАЛЬ “Зара над Друццю”.

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00