Четверг, 25 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
7 марта

На пасяджэнні райвыканкама

Дваццаць восем пытанняў жыццезабеспячэння рэгіёна былі разледжаны на чарговым пасяджэнні райвыканкама. Сярод іх – “Аб стане і мерах, якія прымаюцца па забеспячэнні захаванасці ўласнасці ў сельгаспрадпрыемствах раёна”, “Аб сістэме ідэалагічнай работы ва ўстановах аховы здароўя “Бялыніцкая цэнтральная раённая бальніца” і “Бялыніцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, “Аб выніках работы Бялыніцкага раёна па энергазберажэнні за 2012 год і задачах на 2013 год”, “Аб ходзе выканання комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання і стварэння безбар’ернага асяродку жыццядзейнасці фізічна аслабленых асобаў Магілёўскай вобласці на 2011 – 2015 гады”, “Аб прадастаўленні маладым і мнагадзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы”, “Аб зацвярджэнні задання па закупу малака і маладняку буйной рагатай жывёлы ў насельніцтва на 2013 год”, “Аб мерах па папярэджанні надзвычайных сітуацый пры вясенняй паводцы” і іншыя.
З падрабязнай інфармацыяй аб стане і мерах, якія прымаюцца па забеспячэнні захаванасці ўласнасці ў сельгаспрадпрыемствах Бялыніччыны, выступіў начальнік РАУС Юрый Сіманаў. Праўда, яго выступленню папярэднічаў відэафільм, сюжэтныя лініі якога расказвалі аб дрэннай тэхнічнай умацаванасці шэрагу аб’ектаў АПК, пра нездавальняючую працу вартавой аховы. Адзначым, што ва ўсюдыісны аб’ектыў міліцэйскай відэакамеры не патрапіла хіба што ААТ “Новая Друць”. Аднак найбольшая колькасць недахопаў выяўлена на жывёлагадоўчых фермах, машынных дварах СВК “Кудзін”, “Лебядзянка”, “Ількавічы”, ААТ “Падзевічы” і «Райаграпрамтэхзабеспячэнне». Самыя распаўсюджаныя недапрацоўкі – праблемы з абгароджай, асвятленнем аб’ектаў, дзе захоўваюцца матэрыяльна-тэхнічныя каштоўнасці; нікуды не вартая тэхнічная ўмацаванасць дзвярэй, акон; жадаюць быць намнога лепшымі арганізацыя дзейснай сістэмы аховы і выкананне службовых абавязкаў вартаўнікамі, а таксама забеспячэнне іх ліхтарыкамі, тэлефоннай сувяззю; ёсць пытанні па захаванні правілаў супрацьпажарнай бяспекі – калі злодзей пасля сябе пакідае сцены, то пажар змятае ўсё...
За мінулы год супрацоўнікі райаддзела міліцыі правялі 129 абследаванняў аб’ектаў захавання матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцяў і 295 рэйдаў-праверак работы вартавой службы гаспадарак. Не адпавядала нарматыўным патрабаванням тэхнічная ўмацаванасць 12 аб’ектаў, ці кожны дзясяты са 129 правераных у прынцыпе аказаўся лёгкадаступным для даўгарукіх. Маюцца ў міліцыянераў прэтэнзіі і да арганізацыі вартавой аховы: падчас праведзеных летась амаль трох сотняў рэйдаў яны выявілі 113 разнастайных парушэнняў.
З другога боку, за мінулы год у аграпрамысловым комлексе раёна былі зроблены чатыры крадзяжы, што ў чатыры разы менш чым за папярэдні год. І гэта адзін з важнейшых індыкатараў эфектыўнасці сумеснай, міліцыі і кіраўніцтва гаспадарак, работы па захаванні матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцяў прадпрыемстваў АПК.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін так пракаментаваў відэафільм: “Факты, прыведзеныя ў ім, безумоўна, нікога не ўпрыгожваюць. Але ж дзе пазітыў? Ён маецца, і яго трэба паказваць, на ім варта акцэнтаваць увагу гаспадарнікаў, каб сарыентаваць іх, куды яны павінны рухацца, да чаго ім неабходна прыйсці.
На нашых новых малочна-таварных комплексах і фермах створаны ўсе ўмовы для зберажэння матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцяў, у тым ліку і для належнай працы вартаўнікоў.
Існуюць у гэтым плане пэўныя праблемы на старых жывёлагадоўчых фермах. Таму трэба закасваць рукавы і брацца за працу.”
Аляксандр Варонін на пасяджэнні райвыканкама даручыў свайму першаму намесніку, начальніку райсельгасхарчу Аляксею Цапко ў самы бліжэйшы час арганізаваць рабочы выезд кіраўнікоў прадпрыемстваў АПК у адну з гаспадарак раёна, дзе найлепш наладжана сістэмная работа па захаванасці ўласнасці сельгаспрадпрыемстваў.
Супрацоўнікі райаддзела міліцыі абагулілі выяўленыя за мінулы год недахопы па тэхнічнай умацаванасці аб’ектаў, работы вартаўнікоў: атрымалася дванаццаць старонак тэксту. Гэты дакумент з прапановамі накіраваны кіраўніцтву гаспадарак – для вывучэння і прыняцця мер.
Юрый Сіманаў настроены аптымістычна:
-Сёлета, - тлумачыць начальнік РАУС, - наша асноўная задача – прымусіць вартаўнікоў працаваць, крок за крокам удасканальваць саму сістэму арганізацыі вартавой службы ў сельгаспрадпрыемствах.
На пасяджэнні райвыканкама былі заслуханы тлумачэнні начальніка райсельгасхарчу Аляксея Цапко, старшыняў СВК “Кудзін”, “Ількавічы” – Адама Сачыловіча, Віктара Крываноса, дырэктараў ААТ “Падзевічы” і “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне – Анатоля Драздова і Андрэя Вададохова.
-Зроблена толькі палова справы, - канстатуе Аляксандр Варонін. – Не дапушчаны рост крадзяжоў тавара-матэрыяльных каштоўнасцяў з аб’ектаў аграпрамысловага комплексу. Аднак тэхнічная ўмацаванасць некаторых аб’ектаў, сама арганізацыя вартавой службы яшчэ не ўсюды ў поўнай меры адпавядаюць усім тым патрабаванням, якія прад’яўляюцца. Недахопаў, канечне, дастаткова. Мы іх бачым. Вядома, іх трэба аператыўна выпраўляць і думаць наперад.
Па абмеркаваным пытанні прынята рашэнне, якое ўтрымлівае канкрэтны пералік дзеянняў і тэрміны рэалізацыі гэтых мер, што абавязкова пасадзейнічае не толькі ўхіленню выяўленых недахопаў, але дазволіць узняць работу па прадухіленню крадзяжоў з аб’ектаў аграпрамысловага комплексу і арганізацыю вартавой службы на якасна вышэйшы ўзровень.
Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00