Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

11 марта

Спаборніцтвы па шашках

Шашкі – старажытная настольная гульня. Але і ў наш час яна карыстаецца папулярнасцю. Аб гэтым сведчаць вынікі круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў арганізацый, гаспадарак, прадпрыемстваў і ўстаноў Бялыніччыны, якія не так даўно прайшлі па гэтым відзе спорту.
У агульнакамандным заліку перамогу святкавала дружына аддзела адукацыі райвыканкама, на другую прыступку п’едэстала гонару ўзняліся прадстаўнікі БУКП “Жылкамгас”. Увайшла ў тройку лідараў і каманда СВК “Калгас “Радзіма”.
Сярод жанчын лепшых вынікаў дасягнула Вікторыя Сенчыла (СВК “Калгас “Радзіма”). Другой стала Алена Чыбісава (Цяхцінскі ВПК ДССШ). Трэцяе месца падзялілі Любоў Лапо (БУКП “Жылкамгас”) і Алена Макаранка (ЦРБ).
У мужчынскай групе першае месца занялі Генадзь Траццякоў (Цяхцінскі ВПК ДССШ) і Віктар Вяргейчык (ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК № 241”), другое – Генадзь Харытонаў і Іван Вус (БУКП “Жылкамгас”), трэцяе Віктар Пянькоўскі (ЦРБ) і Васіль Назараў (СШ № 2).

Генадзь ДАЎГАЛЁЎ,
начальнік спартыўнага аддзела ФАКу “Друць”.

Поделиться: