Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 марта

Бялыніцкія юныя спартсмены вярнуліся з узнагародамі з абласнога турніру па лёгкай атлетыцы

11 выхаванцаў Бялыніцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прынялі ўдзел у абласным турніры па лёгкай атлетыцы, які прайшоў у горадзе Крычаве.
Юныя спартсмены змагаліся за званне пераможцы ў скачках, бегавых дысцыплінах і іншых відах спорту.
У выніку, наша зямлячка Арына Кастрова святкавала бліскучую перамогу ў скачках у даўжыню, бегу з бар’ерамі на дыстанцыі 35 метраў і трайным скачку. У скачках у вышыню не было роўных Максіму Маісееву і Кацярыне Кучаронак. Другі вынік у гэтым жа відзе, а таксама ў трайным скачку паказала бялынічанка Дар’я Цапік. А юная лёгкаатлетка Вікторыя Тарасенка стала другім прызёрам у бегу з бар’ерамі.  

Поделиться: