Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

23 мая

Працоўны дэсант

У прафесійным ліцэі №17 педагогі ставяць мэту не толькі навучыць моладзь асновам рабочай прафесіі, але і цвёрда замацаваць атрыманыя веды на практыцы.
Пяты год запар у ліцэі арганізуюцца з ліку навучэнцаў будатрады, якія дапамагаюць арганізацыям Бялыніччыны ў выкананні разнастайных работ. Сёлета была заключана адпаведная дамова з праўленнем СВК “Калгас “Радзіма”. Навучэнцы ліцэя аказваюць дапамогу па ўзвядзенні памяшканняў для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы на ферме ў вёсцы Саглассе.
— З СВК “Калгас “Радзіма” мы працуем другі год, — расказвае майстар вытворчага навучання ПЛ №17 Людміла КОЗЫРАВА. — Для нашых навучэнцаў створаны выдатныя ўмовы працы з 8 раніцы і да гадзіны дня. Усе юнакі забяспечаны неабходным інвентаром, кожнаму зададзены свой фронт работ. Яшчэ адзін важны момант — своечасовая аплата працы. ­Але не толькі магчымасць заробіць грошы прываблівае рабят працаваць у будатрадзе. Мяне вельмі ўразілі адносіны да навучэнцаў з боку работнікаў сельгаскааператыва. Брыгадзір будаўнічай брыгады СВК “Калгас “Радзіма” Юрый ГЛУШАКОЎ, напрыклад, з’яўляецца не толькі іх куратарам, але і бясспрэчным аўтарытэтам. Ён, як старэйшы брат, вучыць хлопцаў адказна адносіцца да сваіх працоўных абавязкаў, правільна карыстацца рабочымі інструментамі. Гэта вельмі важна, бо фарміруе ў свядомасці рабят беражлівасць і любоў да сваёй прафесіі.
Калгасны цясляр Валерый ПЕТРУСЕНКА таксама задаволены працай ліцэістаў.
— За 10 дзён хлопцы выканалі вялікі аб’ём работ: зрабілі агароджу, зашылі дошкамі металічную канструкцыю будынка, — гаворыць Валерый Віктаравіч. – Зараз яны працуюць на ўзвядзенні трэцяга будынка фермы. Ад работы не хаваюцца, самі просяць даць ім заданне. Адным словам, малайцы! Вельмі прыемна з імі працаваць.



­
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.
Поделиться: