Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 июля

Традыцыйны турыстычны злёт доўжыўся на працягу мінулых выхадных у вёсцы Восліўка

­Традыцыйны турыстычны злёт, які праходзіць у рамках круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна доўжыўся на працягу мінулых выхадных у вёсцы Восліўка.
Сёлета ўдзел у ім прынялі 10 каманд: СВК “Калгас “Радзіма”, жылкамгаса, ААТ “Новая Друць”, ЦРБ, РАНС, ПМК-241, лясгаса, ПЛ №17, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
У асабістых і агульнакамандных заліках члены дружын дэманстравалі спрытнасць у кіданні дроцікаў, хуткасць – у велаэстафеце. Творчасць і фантазію ўдзельнікам давялося праявіць у конкурсах сценгазет, страў і песні.
Па выніках двухдзённай барацьбы безумоўную перамогу заваявала каманда ААТ “Новая Друць”, другое месца занялі турысты ПЛ №17, трэцімі сталі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.­





­
Вольга НАБОКАВА.­
Фота аўтара і Генадзя ДАЎГАЛЁВА.
Поделиться: