Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 июля

Магілёўскі філіял “Белтэлекам” падключыў 100-тысячнага абанента xPon Прыдняпроўскага краю

Ім стаў жыхар Бялынічаў Уладзімір СЦЯПАНАЎ.
Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло 14 ліпеня ў Бялыніцкім вузле электрычнай сувязі Шклоўскага ЗВЭС. Павіншавалі юбілейнага абанента начальнік аддзела прасоўвання паслуг Магілёўскага філіяла РУП “Белтэлекам” Генадзь ДАБРЫНСКІ, начальнік ЛТУ ВЭС Дзяніс КЛУБАЁЎ і спецыяліст ВЭС па маркетынгу Таццяна ГАСЫМАВА. Цяпер на працягу года сям’я Сцяпанавых можа бясплатна карыстацца дадатковай тэлевізійнай прыстаўкай і пакетам паслуг “Ясна 50”, які ўключае ў сябе інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне і тэлефанію.
— Зусім не чакалі, што нам так пашанцуе, — дзеліцца ўражаннямі Уладзімір Сцяпанаў. — Пабудавалі новую кватэру і вырашылі, што трэба падключыць усе паслугі сувязі. Потым ужо нам паведамілі, што мы, аказваецца, юбілейныя. Дзякуй “Белтэлекаму” за такі падарунак!

Тэкст і фота Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ.
Поделиться: