Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 июля

На палетку ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” каля вёскі Краснае прайшоў раённы конкурс аратых

У суботу на палетку ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” каля вёскі Краснае прайшоў раённы конкурс аратых, які быў арганізаваны ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкамам прафсаюза работнікаў АПК. Удзел у ім прынялі 4 механізатары з розных гаспадарак Бялыніччыны.
Конкурс праходзіў у дзвюх намінацыях: сярод механізатараў, якія працуюць на трактарах у счэпе з 8-корпусным і 4-корпусным плугамі.
Працу аратых уважліва ацэньвала кампетэнтнае журы з ліку аграномаў і інжынераў сельгасарганізацый, а таксама спецыялісты райсельгасхарчу і зацікаўленых службаў. Лінейныя суддзі ўлічвалі такія тэхналагічныя нюансы апрацоўкі глебы, як прамалінейнасць і глыбіня адкрытай першай баразны, прытрымліванне глыбіні ворыва і бакавых межаў участкаў, якасць фарміравання звальнага грэбеня і закрыцця пажніўных рэшткаў, захаванне межаў заглыблення і ўздыму працоўных элементаў плуга і г.д.



У першай намінацыі сваё майстэрства дэманстраваў толькі механізатар СВК “Калгас “Радзіма” Сяргей КАЗАКОЎ на трактары “Джон Дзір” 8430 у счэпе з плугам ППА-8-40. У другой катэгорыі за званне лепшага спаборнічалі трактарысты, якія вялі ворыва на трактарах МТЗ з плугам ППА-4-40. Ім неабходна было хутка і якасна ўзараць 0,4 га зямлі. У выніку, перамогу ў ёй атрымаў механізатар ААТ “Аграсэрвіс” Уладзімір КІСЯЛЁЎ, другім стаў Андрэй ФЕДАСЕЕЎ (ААТ “Бялынічы”), трэцім – Віктар ЧЫСЦЯКОЎ, які прадс­таўляў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Сяргей Казакоў і Уладзімір Кісялёў прадставяць Бялыніччыну на абласным конкурсе аратых, які пройдзе на базе ААТ “Агракамбінат “Усход” Магілёўскага раёна.
Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі.



Падсумоўваючы вынікі конкурсу, загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Генадзь ШПАКОЎСКІ адзначыў, што правільнае ворыва – гэта сапраўдная навука. Агрэхі, дапушчаныя пры яго правядзенні, цяжка паправіць наступнай паверхневай апрацоўкай глебы. Таму механізатарам неабходна пастаянна ўдасканальваць уменне настройваць плугі і навыкі працы на ворыве, імкнуцца мінімізаваць расход паліва на гектар.


­

Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.
Поделиться: