Четверг, 25 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - “Трэба жыць адной вялікай сям’ёй”
25 июля

“Трэба жыць адной вялікай сям’ёй”

Такое зразумелае, бадай, кожнаму пажаданне выказаў старшыня райвыканкама, дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу Мікалай КАДАЦЕНКА, сустракаючыся ў рамках чарговага Дня інфармавання з працоўным калектывам Бялыніцкага цэха па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка”.
Кіраўнік раёна падзяліўся з сыраробамі ўласнымі ўражаннямі ад усебеларускага народнага веча. Да слова сказаць, Мікалай Міхайлавіч з’яўляўся таксама і дэлегатам трэцяга Усебеларускага народнага сходу.
— Мне ёсць што і з чым параўнаць, — адзначыў кіраўнік раёна. – Як у плане арганізацыйным, так і ў побытавым. Для мяне гэта яшчэ і той вялікі, значны шлях, які прайшла наша краіна, наша маладая дзяржава, а разам з ёй і ўсе мы, як за апошнія дзесяць гадоў, так і з дня набыцця суверэнітэту і незалежнасці.
Старшыня райвыканкама звярнуў увагу на высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення пятага Усебеларускага народнага сходу, нагадаўшы, што акрамя я­го, удзел у працы знакавага форуму прынялі такія пасланцы Бялыніччыны, як дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 пятага склікання Аляксандр АГЕЕЎ, дырэктары СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага Таццяна БАЛДЫШЭЎСКАЯ, ААТ “Новая Друць” – Анатоль ДРАЗДОЎ, ПМК № 241 – Уладзімір РАМАНЕНКА, галоўны заатэхнік СВК “Калгас “Радзіма” Валянціна ЛАПАЦЕНТАВА, прадавец магазіна райста ў вёсцы Стараселле Галіна СЕМАШКЕВІЧ.
Кіраўнік раёна падкрэсліў, што пяты Усебеларускі народны сход, як і ўсе папярэднія, стаў унікальнай пляцоўкай для змястоўнай, адкрытай размовы, якая вызначыла рэальны план дзеянняў для паступальнага развіцця краіны, яе руху наперад на чарговую пяцігодку. А дасягненне пастаўленых мэт, вызначаных задач магчыма толькі пры яднанні ўсяго беларускага народа.
— Трэба жыць адной вялікай сям’ёй, — сказаў Мікалай Кадаценка. – Неабходна, каб кожны задумваўся, што ён асабіста зрабіў і робіць добрае для свайго прадпрыемства на сваім рабочым месцы, для сваёй вуліцы, свайго горада ці вёскі і сваёй краіны. І тады ўсё ў нас будзе добра.
Як кіраўнік адной з інфармацыйна-прапагадысцкіх груп райвыканкама Мікалай Кадаценка падрабязна распавёў прысутным пра стратэгію далейшага развіцця Беларусі на наступныя пяць гадоў, якая выкладзена ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады, ахарактарызаваўшы яе словамі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра ЛУКАШЭНКІ, што “гэта праграма развіцця, а не застою; праграма будучыні, а не мінулага; праграма дзеянняў, а не чаканняў, гэта праграма эвалюцыі, а не рэвалюцыі”. А вось асноўнай умовай паспяховай рэалізацыі яе павінна стаць канцэнтрацыя рэсурсаў на інвестыцыях, занятасці, экспарце, інфарматызацыі і моладзі.
— Вам, работнікам экспартарыентаванага прадпрыемства, не трэба тлумачыць, што такое канкурэнтная барацьба. Каб заставацца на плыні, паспяхова канкурыраваць як на ўнутраным, так і на знешнім рынках, кожнае прадпрыемства павінна вырабляць толькі высокаякасную прадукцыю з нізкім сабекоштам. Што ж да апошняй пазіцыі, то працы тут яшчэ непачаты край, і кожнаму трэба глядзець на сваім рабочым месцы.
Адным з важнейшых прыярытэтаў бягучай пяцігодкі з’яўляецца павышэнне дабрабыту людзей. Дасягненне гэтай мэты магчыма, перш за ўсё, праз паступальнае развіццё эканомікі, прыцягненне інвестыцый, укараненне інавацый. Менавіта гэтыя накірункі беларускаму грамадству неабходна напрацоўваць, рэалізоўваць, асвойваючы новыя перспектыўныя рынкі збыту прадукцыі, займаючы ў іх сваю нішу. А гэта і валютная выручка, і магчымасць укараняць і выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі, і дабрабыт людзей.
Кажучы аб выніках прайшоўшай пяцігодкі, Мікалай Кадаценка заўважыў, што наш раён з усімі заданнямі яе паспяхова справіўся, цяпер працоўныя калектывы занятыя выкананнем даведзеных паказчыкаў і заданняў на бягучы год.



Як пройдзе для нас чарговая пяцігодка? Адказ на гэта пытанне, як адзначыў старшыня райвыканкама, закладзены ў адным з галоўных пасылаў, агучаных на пятым Усебеларускім народным сходзе: развіццё нашай краіны залежыць ад кожнага з нас – ад таго, як кожны добрасумленна і прафесійна будзе працаваць на сваім рабочым месцы.
Далей сустрэчу прадоўжылі члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якія ў сваіх выступленнях асвятлілі наступныя тэмы чарговага Дня інфармавання: “Забеспячэнне пажарнай бяспекі ў перыяд уборкі, апрацоўкі і захавання ўраджаю”, “Прафілактыка алкагалізму”, “Пісьменнікі і дзеячы культуры Бялыніччыны: мастак з ласкі Божай (Віктар АЛЬШЭЎСКІ)”.
У ПРАЦЯГ ТЭМЫ
Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама правялі сустрэчы з насельніцтвам 26 паселішчаў, сустрэліся з прадстаўнікамі 44 працоўных калектываў. Усяго інфармацыйнай працай было ахоплена больш за 2500 чалавек.
У час правядзення адзінага Дня інфармавання членам ІПГ паступіла 51 пытанне, якія вырашаны ці патлумачаны падчас сустрэч. Два пытанні, звязаныя з рамонтам калодзежаў у вёсках Забалоцце і Сямікаўка, патрабуюць рэагавання адпаведных раённых служб.
Начальнік упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Інэса КАРАТКЕВІЧ у складзе абласной ІПГ сустрэлася з калектывам райспажыўтаварыства. Супрацоўнік УУС аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Алег АНОШЧАНКА правёў сустрэчу з працоўнымі калектывамі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.


­

Міхась КАРПЕЧАНКА.­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00