Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

22 августа

Маладыя і мэтанакіраваныя

Сёлета, пасля заканчэння навучальных устаноў, у раённы Цэнтр культуры прыйшлі на адпрацоўку тры маладыя спецыялісты. Па словах дырэктара ўстановы Святланы КАНДРАЦЬЕВАЙ, усе яны добра падрыхтаваныя, мэтанакіраваныя і гатовыя працаваць.
Дзяніс ДЗЕРАВЯШКІН родам з Бялынічаў. Скончыў Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі і вярнуўся ў родныя мясціны. Можна сказаць, што хлопец пайшоў па слядах бацькі: Юрый Іванавіч працуе акампані-ятарам у мнагапрофільным цэнтры “Ветразь”.
 У РЦК Дзяніс працуе кіраўніком вакальнага калектыву. Акрамя гэтага, ён будзе набіраць дзяцей і дарослых для навучання вакальнаму майстэрству. У будучыні юнак хоча разам з сябрам Уладзіславам КАРАЛЁНКАМ стварыць сваё вакальнае трыа, а таксама паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
А вось дзяўчаты, Насця ЖЭЛАКОВІЧ і Вераніка ЧАРНЯКОВА, прыехалі працаваць з абласнога цэнтра. Вераніка скончыла Магі-лёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў і ўладкавалася ў РЦК кіраўніком народнага ансамбля “Бялыніца”. Насця адвучылася ў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў, у РЦК займае пасаду культ- арганізатара. Дзяўчаты плануюць змяніць фармат калектыву “Бялыніца”, перастварыць яго на эстрадны лад.
– Атмасфера сярод калег добрая і, калі трэба, ніхто не адмаўляе ў дапамозе, – расказалі маладыя спецыялісты.
Аляксей РАГУЛЁЎ.
Фота аўтара
Поделиться: