Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

25 августа

Камбайны прыйшлі на прысядзібныя ўчасткі

Спрадвеку жніво для селяніна лічылася і лічыцца адным з самых галоўных клопатаў. І не важна, ці гэта тысячы гектараў сельгаспрадпрыемстваў, ці сціплыя ўласныя соткі.
 Хлебаробы СВК “Калгас “Радзіма” завяршылі ўборку зерневых культур у гаспадарцы і магутныя агрэгаты прыйшлі на палеткі вясковых жыхароў. Па інфармацыі старшыні Вішоўскага сельсавета Фёдара РЫДЗЕЦКАГА для ўборкі прысядзібных участкаў выдзелены 7 камбайнаў. Ім належыць змалаціць збожжа больш як на 85 гектарах. Калі дазволіць надвор’е, то жніво скончаць праз 1-2 дні.
На лапіку азімай пшаніцы жыхаркі вёскі Голубаўка Галіны ЛАЎРЭНАВАЙ спрытна разварочваецца камбайн “Палессе” пад кіраўніцтвам Леаніда ГАЎРЫЛЕНКІ. Жанчына, нягледзячы на паважаны ўзрост, трымае невялікую падсобную гаспадарку: козачак і курэй, таму без свайго зерня абысціся не можа. 15 хвілін працы – і залацісты пшанічны вадаспад сыплецца ў загадзя падрыхтаваную посцілку.
— Не магу забыць той час, калі жалі і малацілі ўручную, — дзеліцца ўражаннямі Галіна Яўгенаўна. – Працавалі з раніцы да позняга вечара, з ног валіліся ад стомы. А цяпер – любата! Зерне, лічы, гатовае пад самыя веснічкі могуць высыпаць. І кошт за сотку для пенсіянераў невысокі. Вялікі дзякуй праўленню СВК “Калгас “Радзіма” за клопат аб простых людзях.
P.S. Па інфармацыі раённага Савета дэпутатаў, уборка зерневых культур на ўласных прысядзібных участках вяскоўцаў распачалася ва ўсіх сельсаветах раёна. Усяго плошча прыватных участкаў, якія занятыя пад зерневыя культуры, складае 350, 67 га.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара

Поделиться: