Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 сентября

485 кусцікаў буякоў работнікі ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” пасадзілі вясной у сваім гадавальніку

Чаранковыя расліны прадаставіла Каранеўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу НАН Беларусі.
— Стварэнне пладова-ягадных плантацый – адзін з новых напрамкаў развіцця пабочнага лесакарыстання ў краіне, — гаворыць інжынер лясгаса Ганна БУДКЕВІЧ. — У красавіку мы падрыхтавалі глебу і пасадзілі кусцікі так, каб у далейшым забяспечваць механізаваны догляд за раслінамі. Для вырошчвання буякоў ідэальна падыходзяць роўныя, свабодныя ад пустазелля тарфяныя ўчасткі.
Па словах спецыялістаў, гэтыя цёмна-сінія ягады вельмі карысныя: яны ўтрымліваюць значную колькасць біялагічна актыўных рэчываў, якія спрыяюць вывядзенню з арганізма шлакаў і таксінаў, паляпшаюць зрок, а высокі ўзровень антыаксідантаў запавольвае старэнне і нармалізуе абменыя працэсы.
— Аналізуючы вопыт іншых краін, можна з упэўненасцю сказаць, што вырошчванне такіх ягад – перспектыўная справа, — адзначае Ганна Віктараўна. — Буякі могуць стаць важным імпартазамяшчальным прадуктам для вытворчасці сокаў, дзіцячага харчавання. Таксама яны будуць запатрабаваныя і на еўрапейскім рынку. Аднак наш лясгас у першую чаргу арыентуецца на мясцовых спажыўцоў.
Вольга ГОЛЬЦАВА.
Фота аўтара.
Поделиться: