Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 сентября

Гаспадары лецішча ў аграгарадку Вішоў выгадавалі бусла

Гаспадары лецішча ў аграгарадку Вішоў выгадавалі бусла, якога бацькі птушкі выкінулі з гнязда.
Пенсіянеркі Марыя і Ядзвіга НІКІЦІНЫ вельмі радаваліся, калі буслы звілі гняздо на электрычным слупе каля іх лецішча. А па вясне ў іх пярнатых суседзяў з’явіліся трое птушанят. Аднак аднаго малога буслы чамусьці скінулі на зямлю. Жанчыны забралі яго дадому, выхадзілі. Малады буслік стаў лётаць, але бацькі зноў не прынялі яго да сябе. Буслы адляцелі ў вырай, а выкінуты застаўся. Ён пасябраваў з курамі і кацянятамі, прыязна адносіцца да людзей і зусім іх не баіцца. На жаль, калі карэспандэнт раёнкі завітала зрабіць некалькі здымкаў прыручанай птушкі, то гаспадароў лецішча дома не аказалася. Затое каля каліткі хадзіў бусел, нібыта ахоўнік, і адпрэчваў сярдзітым шыпеннем ад хаты няпрошаных гасцей.
— Ён начуе ў мяне на коміне, — паведаміла суседка Нікіціных Марыя КАНЦАВАЯ. – Апошнім часам стаў лётаць на машынны двор СВК “Калгас “Радзіма”. Там у яго з’явіліся сябры-механізатары, якія частуюць прысмакамі. Не ведаю, як ён перажыве зіму, бо ўжо і так зразумела, што ад чалавечага жылля нікуды не паляціць. Мае суседзі, калі пачынаюцца маразы, з’язджаюць у горад. Вельмі трывожацца за птушку, не хочуць пакідаць яе на волю лёсу. А адвезці бусла ў заасад у іх няма магчымасці.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Поделиться: