Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 сентября

Уганаравалі лесаводаў

Лепшыя работнікі лясгаса былі ўшанаваны на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня работнікаў лесу і 80-годдзя з дня ўтварэння ўстановы, якое адбылося ў канцэртнай зале РЦК у мінулую суботу.
Пачалося свята з відэапрэзентацыі найбольш значных падзей лясгаса за апошнія часы. Затым працаўнікоў лясной гаспадаркі раёна павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК. У сваім звароце да прысутных яго цёплыя словы падтрымаў і дырэктар установы Юрый ЗАБЛОЦКІ:
— Мінулы год быў адметны на вялікую колькасць лясных пажараў. Сёлетні для лесаводаў таксама няпросты. З-за моцных ураганаў на шматлікіх гектарах лесу нашай краіны былі пакоджаны 4 мільёны кубаметраў драўніны, у тым ліку ў нашым раёне — звыш 93 тысяч м3.


Паспяхова справіцца з усімі гэтымі складанасцямі дазволіла менавіта зладжаная пісьменная праца спецыялістаў лясгасаў.­
Увогуле, сёння праца работнікаў лесу з’яўляецца прыкметнай і пачэснай. Сведчанне таго – штогадовае ўшанаванне лесаводаў урадавымі ўзнагародамі. Спадзяюся, што мы і надалей будзем годна несці гэта паважанае званне.
Каля 20 медалёў і нагрудных знакаў, звыш 60 ведамасных грамат Юрый Іванавіч уручыў работнікам лясгаса і ветэранам працы.
Традыцыйна падчас мерапрыемства работнікі лесу выканалі гімн лесаводаў. Акрамя артыстаў і калектываў РЦК, выдатны настрой ім стварылі зоркі беларускай эстрады Іна АФАНАСЬЕВА і Аляксей ХЛЯСТОЎ.
­

Вольга НАБОКАВА
Фота аўтара.
Поделиться: