Пятница, 29 марта 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - 16 верасня ў аграгарадку Свяцілавічы адсвяткавалі...
21 сентября

16 верасня ў аграгарадку Свяцілавічы адсвяткавалі раённыя “Дажынкі”

16 верасня ў аграгарадку Свяцілавічы хлебаробы з песнямі і танцамі адсвяткавалі раённыя “Дажынкі”. У рамках мерапрыемства адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Бялыніччыны, якія дасягнулі лепшых вынікаў падчас уборачнай кампаніі 2016 года.
Магутныя “Ньюхоланды”, “Палессе” і “Джон Дзіры” на выдатна справіліся з уборкай збожжавых і зернебабовых, у самыя адказныя моманты не падвялі руплівых механізатараў. Багаты ўраджай падпрацаваны, духмяныя караваі спечаны – надышоў час святкаваць.
У мінулую пятніцу адбылося адно з галоўных святаў у календары аграрыяў — раённыя “Дажынкі-2016”. Прадстаўнікі ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый Бялыніччыны сабраліся ў аграгарадку Свяцілавічы, каб падзяліць радасць паспяховага завяршэння ўборкі новага ўраджаю разам з хлебаробамі.
— Правядзенне раённых “Дажынак” стала добрай традыцыяй – у трэці раз усёй Бялыніччынай мы адзначаем гэта важнае свята, — падкрэсліў старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА. – Вялікі дзякуй за той уклад, які ўнёс кожны работнік аграпрамысловага комплексу.
Раённы каравай, з пяшчотай і любоўю спечаны майстрамі пякарскай справы райспажыўтаварыства, — сімвал еднасці шасці гаспадарак Прыдруцкага краю, працаўнікі якіх з ранку да вечара шчыравалі на палетках дзеля агульнага дабрабыту. Дарэчы, сёлета валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў больш за 39 тысяч тон. Традыцыйна самай высокай ураджайнасці дасягнуў СВК “Калгас “Радзіма” – 45,2 цэнтнера з гектара.
Падчас урачыстай цырымоніі ўшанавання перадавікоў “Жніва-2016” дыпломы райвыканкама і грашовыя прэміі былі ўручаны лепшым галоўным аграномам і інжынерам, экіпажам камбайнаў, вадзіцелям аўтасамазвалаў, аператарам зернесушыльных установак. Уладары палёў у салідных касцюмах сціпла ўсміхаліся, атрымліваючы заслужаныя ўзнагароды.
— Вельмі прыемна прысутнічаць на вашым свяце, — адзначыў першы намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Уладзімір МУРАЎЁЎ. — “Дажынкі” – гэта своеасаблівы вянец працы хлебаробаў.
Добрасумленны адказны падыход удзельнікаў жніва да сваёй справы забяспечыў вам дастойны вынік.
Таксама шчырыя словы падзякі за плённую працу на адрас самых руплівых аграрыяў выказалі начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ і галоўны спецыяліст па сацыяльна-эканамічных пытаннях абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Андрэй НЯЛЮБІН.
Ні спякота, ні дажджы не перашкодзілі працаўнікам сельгаспрадпрыемстваў сабраць ураджай да апошняга зярнятка. Сёлета першым у раёне тысячу тон збожжа намалаціў экіпаж камбайна “Ньюхоланд” СВК “Калгас “Радзіма” ў складзе Мікалая ДАРЭЧКІНА і Валянціна ЯКУШАВА. Усяго падчас уборачнай кампаніі 14 экіпажаў перасягнулі рубеж у тысячу тон і 2 – у дзве тысячы тон. (Спіс хлебаробаў-“тысячнікаў” быў надрукаваны ў № 72 (10229) “Зары над Друццю” за 14 верасня).
Удзельнікі і госці “Дажынак” адзначалі добрую арганізацыю свята. І зразумела, бо амаль кожная ўстанова і арганізацыя раёна ўнесла свой уклад у падрыхтоўку да гэтага мерапрыемства.
— Нам было добра відаць, як рыхтаваўся аграгарадок да свята, — расказаў настаўнік фізічнай культуры Свяцілавіцкага ВПК ДССШ Канстанцін ВОЙТАЎ. – Калектыў нашай установы адукацыі таксама прымаў актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні аграгарадка, а школьнікі майстравалі прыгожыя вырабы для выставы.
Пастараліся і работнікі культуры – яркія нумары таленавітых артыстаў запальвалі публіку, дарылі незабыўныя эмоцыі. Бурнымі апладысментамі гледачы сустракалі народны вакальны ансамбль “Славяне”, узорны харэаграфічны калектыў “Созвездие”, ансамблі “Бялыніцкія музыкі”, “Бялыніца” і “Вабічанскія ўзоры”.
Вольга ГОЛЬЦАВА
Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.
Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00