Четверг, 28 марта 2024 года
Russian Belarusian English
13 октября

Зорны шлях “Акварелек”

Той факт, што ніводнае значнае святочнае мерапрыемства раённага маштабу не праходзіць без выступлення ўзорнага вакальнага ансамбля “Акварельки” дзіцячай школы мастацтваў, можа пацвердзіць кожны, хто іх наведвае. Вось ужо дваццаць першы год юныя таленты не толькі радуюць сваімі спевамі жыхароў раёна, але таксама паспяхова прадстаўляюць Бялыніччыну на розных абласных і рэспубліканскіх фестывалях і конкурсах.
Стваральнікам і нязменным кіраўніком “Акварелек” з’яўляецца настаўнік па класе харавых дысцыплін раённай ДШМ Ірына КОСЦІНА. Калектыў быў заснаваны ў кастрычніку 1994 года на базе СШ № 2, калі Ірына Аркадзьеўна вяла там урокі музыкі. А праз некаторы час у дзіцячай школе мастацтваў ансамбль “Акварельки” аформіўся ў тым выглядзе, у якім існуе і па сёння. У лютым 2005 года яму было прысвоена званне “ўзорны”.
За час існавання праз ансамбль прайшлі больш за трыста ўдзельнікаў ва ўзросце ад пяці да васямнаццацi гадоў, каля дваццаці з якіх выбралі спецыяльнасці, звязаныя са сферай культуры. Сярод іх і Ганна ГІБКОВА, якая зараз працуе хормайстрам у “Акварельках”.
Сёння ў вакальным ансамблі займаюцца семдзясят выхаванцаў у трох узроставых групах. На дадзены момант самай юнай артыстцы калектыву толькі чатыры гады, а самай старэйшай – шаснаццаць.
– “Акварельки” – гэта вялікая група аднадумцаў, у якой кожны выконвае свае абавязкі, – распавядае Ірына Косціна. – У нас заведзена так: старэйшыя апякуюць малодшых, падтрымліваюць іх. Гэта дысцыплінуе. Такая сістэма выпрацавана гадамі, таму пра многія рэчы дзецям не трэба нагадваць, яны ўсё робяць самі.
У рэпертуары “Акварелек” налічваецца каля сарака канцэртных нумароў. Гэта творы рускіх і замежных класікаў і сучасных кампазітараў для салістаў, дуэтаў, квартэтаў, зводныя харавыя і эстрадныя, беларуская музыка і народныя песні. З сольнымі нумарамі на розных мерапрыемствах пастаянна выступаюць каля пятнаццаці выхаванцаў ансамбля. Кожны нумар мае сваю рэжысёрскую і харэаграфічную пастаноўку, над якімі працуюць харэограф Таццяна ЧАЙКОВА і канцэртмайстар Віктар МІНАЎ.
Пра плённасць працы “Акварелек” сведчыць колькасць дыпломаў, палічыць якія ўжо проста немагчыма. Перабіраючы адну з папак з граматамі і дыпломамі, Ірына Косціна адзначае, што гэта толькі іх невялікая частка. Большасць узнагарод дзеці забіраюць дамоў, а некаторыя захоўваюцца ў дырэктара ДШМ Таццяны ГАРНАСТАЙ.
Ірына Аркадзьеўна прызнаецца, што ў мінулым навучальным годзе дазволіла выхаванцам трошкі “адпачыць” – яны прымалі ўдзел толькі ў раённых конкурсах. Але і ў іх выступілі паспяхова. У адкрытым штогадовым конкурсе маладых выканаўцаў “Крынічкі” ансамбль заваяваў два дыпломы першай ступені, два – другой і адзін – трэцяй.

Акрамя гэтага, калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам праваслаўных кірмашоў, калядных і велікодных ранішнікаў і іншых святочных мерапрыемстваў, якія праводзіць храм у гонар іконы Бялыніцкай Божай Маці. У чэрвені 2013 года ансамбль стаў дыпламантам ХХ Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі “Магутны Божа”. Таму не дзіўна, што “Акварельки” карыстаюцца заслужанай папулярнасцю сярод дзяцей і дарослых.
– Сваімі канцэртнымі выступленнямі вакальны ансамбль імкнецца папулярызаваць лепшыя ўзоры дзіцячай песеннай творчасці і,такім чынам, ажыццяўляць эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення – адзначае Ірына Косціна. – У гэтым навучальным годзе ў калектыва сур’ёзныя планы: прыняць удзел у раённым конкурсе духоўных спеваў “Под твою милость”, прадставіць свае нумары ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах – такіх, як “Дняпроўскія хвалі”, “Путь к звёздам” і інш. Таму мы ўзяліся за працу з добрым настроем. Упэўнена, нам па плячы атрымаць перамогі яшчэ ў многіх конкурсах і на фестывалях.
Марыя ШУТ,
студэнтка МДУ імя А.А. Куляшова.
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00