Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 октября

Над зямлёй Вішоўскай гучаў кірмаш “Пакроўскі”

Працаўнікі СВК “Калгас “Радзіма” ўмеюць і добра працаваць, і цікава адпачываць.
Вялікую ролю ў гэтым адыгрываюць праўленне сельгаскааператыва і работнікі мясцовага Цэнтра культуры і вольнага часу, якія арганізуюць для працаўнікоў гаспадаркі і ўсіх жыхароў Вішоўскай зямлі цудоўныя святы. Адно з іх, “Пакроўскі кірмаш”, адбылося 14 кастрычніка ў летнім амфітэатры аграгарадка. Да слова сказаць, адзначэнне Пакроваў абяцае стаць традыцыйным, як і Дня ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла, і свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі.
Мерапрыемства ўвасобіла асаблівы сімбіёз народных і праваслаўных традыцый, а таксама ўтрымлівала ўшанаванні з нагоды Дня маці, святкаванне якога ў нашай краіне набірае ўсё большую папулярнасць.


З раніцы ў Петрапаўлаўскай царкве адбылося ўрачыстае набажэнства. Праваслаўныя вернікі ўшанавалі Пакроў Божай Маці і памаліліся за ўсіх жанчын-матуль. А пасля на вуліцы Школьная разгарнуліся гандлёвыя рады, дзе можна было набыць мяса, агародніну і садавіну, зерне, сувеніры і розныя прысмакі. Нягледзячы на халоднае надвор’е, людзей на свята завітала шмат. Работнікі Вішоўскага СЦКіВЧ пазнаёмілі гледачоў з народнымі традыцыямі сапраўднага кірмашу, арганізавалі вясёлыя гульні і забавы. А прызы за актыўны ўдзел у іх былі не зу­сім звычайныя. У жартоўных спаборніцтвах разыгрываліся мяшкі з зернем, маленькія бычкі і жарабяты, якіх прадаставіў спонсар свята – праўленне СВК “Калгас “Радзіма”. Не забыліся арганізатары мерапрыемства і на жанчын-маці. Дзесяць прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, якія самі, або іх мужы і дзеці, працуюць у гаспадарцы, годна выхоўваюць сыноў і дачушак, атрымалі віншаванні, падарункі і кветкі. Сярод іх Марыя КАНЦАВАЯ, Алена КАЛАКУСТАВА, Святлана КАЛАКУСТАВА, Галіна ПАПКОВА, Раіса ЗАЙЦАВА…

­

Поделиться: