Пятница, 19 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Дзень жывёлавода ў Вялікім Трылесіне
12 января

Дзень жывёлавода ў Вялікім Трылесіне

­У мінулы чацвер у раёне прайшоў Дзень жывёлавода. Інфармацыйная група пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Максіма БАКУРАВА, у склад якой увайшлі дырэктар ААТ “Бялынічы” Мікалай СКРЫПУНОЎ, галоўны эканаміст таварыства Тамара ЛАРКОВА, галоўны дзяржінспектар па кантролі і наглядзе за якасцю харчовай сыравіны аддзела раслінаводства райсельгасхарчу Таццяна КУНІЧНІКАВА, загадчык сектара працы і заработнай платы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына КАЛОШЫЧ, наведала МТК вёскі Вялікі Трылесін.

Удзельнікі рабочай групы засяродзілі ўвагу на такіх пытаннях, як захаванне тэхналагічнага працэсу, добраўпарадкаванне жывёлагадоўчага комплексу, санітарны стан даільнай залы і малочнага блока, умовы працы і адпачынку работнікаў, наяўнасць асноўнай дакументацыі. Так, праверылі вядзенне журналаў рэгістрацыі хворай жывёлы, руху надоенага малака, рэгістрацыі штучнага асемянення і г.д. Звярнулі ўвагу на наяўнасць на інфармацыйных стэндах дадзеных аб распарадаку дня жывёлаводаў і рацыёне кармлення жывёлы, эканамічных паказчыках комплексу, расцэнках за атрыманую прадукцыю, а таксама пазнаёміліся з інфармацыяй па ахове працы і фотаальбомам працоўнага калектыву.

Тым часам ранішняе даенне і кармленне жывёлы закончылася, і праз некалькі хвілін у пакой адпачынку зайшлі жывёлаводы. У час размовы Максім Бакураў агучыў агульныя тэндэнцыі ў рабоце гаспадаркі і, у прыватнасці, калектыву малочна-таварнага комплексу вёскі Вялікі Трылесін.

– Безумоўна, сёння вас хвалюе ўзровень заработнай платы, – працягнуў размову Максім Сяргеевіч, прадбачачы самае актуальнае пытанне. – Сярэднямесячны заробак жывёлаводаў ААТ “Бялынічы” за мінулы год склаў 338 дэнамінаваных рублёў. Зразумела, гэта нямнога. Але давайце разледзім прычыны такога становішча: за 2016 год толькі страты ад рэалізацыі малака з-за падзення вытворчасці яго да мінулагодняга ўзроўню склалі 450 тыс. дэнамінаваных рублёў. А гэта – 36,5 тыс. рублёў, якія не паступілі ў гаспадарку, а значыць – у кашалькі работнікаў ААТ “Бялынічы”.

Таму ў бягучым годзе неабходна не толькі павялічыць вытворчасць малака, але мінімізаваць грашовыя страты з-за нізкай яго якасці – вырабляць і прадаваць больш малака гатункам “экстра”. І гэта цалкам дасягальна, таму што на зімоўку нарыхтавана дастаткова кармоў, захоўваецца забяспечанасць медыкаментамі. На МТК створаны належныя ўмовы працы і адпачынку, вострых праблем арганізацыйнага плана не існуе. А тыя нязначныя недахопы, якія агучаны на сустрэчы, будуць выпраўлены ў бліжэйшы час.

Акрамя МТК вёскі Вялікі Трылесін ААТ “Бялынічы”, дні жывёлавода прайшлі на іншых малочнатаварных комплексах. Інфармацыйныя групы райвыканкама наведалі таксама МТК аг. Іскра ААТ “Аграсэрвіс”, МТК аг. Свяцілавічы ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, МТК вёскі Стараселле ААТ “Новая Друць”, МТК “Усход” СВК “Калгас “Радзіма”, праверылі стан вытворчых аб’ектаў, вядзенне неабходнай дакументацыі, сустрэліся з працоўнымі калектывамі.
­
Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота аўтара.

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00